У тэхрэгламент «Сродкі электрасувязі. Бяспека» унесены змены


16.08.2023

14 жніўня 2023 года Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь прынята Пастанова № 532 «Аб змене пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 чэрвеня 2018 г. № 469», якой унесены змены ў тэхнічны рэгламент Рэспублікі Беларусь «Сродкі электрасувязі. Бяспека» (ТР 2018/024/BY).

Перагляд тэхнічнага рэгламенту Рэспублікі Беларусь «Сродкі электрасувязі. Бяспека» праведзены:

  • у сувязі з павелічэннем колькасці сродкаў электрасувязі, якія выпускаюцца ў абарот на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, і падлягаюць пацвярджэнню адпаведнасці ў форме абавязковай сертыфікацыі (Дадатак 1) або ў форме дэкларавання адпаведнасці (Дадатак 2);
  • з мэтай актуалізацыі дзяржаўных стандартаў, узаемазвязаных з ТР 2018/024/BY, у выніку прымянення якіх на добраахвотнай аснове забяспечваецца выкананне патрабаванняў указанага тэхнічнага рэгламенту;
  • для забеспячэння ўзгодненасці тэхнічнага рэгламенту з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2008 г. №1401 «Аб выкарыстанні юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі радыёчастотнага спектра» і Пастановай Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь ад 1 ліпеня 2013 г. № 9 «Аб устанаўленні пераліку радыёэлектронных сродкаў і высокачашчынных устройстваў, эксплуатацыя якіх ажыццяўляецца без адпаведнага дазволу на права выкарыстання радыёчастотнага спектра, які выдаецца ў выніку прысваення (прызначэння) радыёчастоты або радыёчастотнага канала».

Зацверджаны тэхнічны рэгламент дазволіць праводзіць пацверджанне адпаведнасці сродкаў электрасувязі з выкарыстаннем новых тэхналогій, такіх як: Narrow Band Internet of Things – вузкапалосны «інтэрнэт рэчаў» (NB-IoT), New-Radio* – тэхналогія радыёдоступу пятага пакалення (NR) і іншыя.

Гэта пастанова ўступае ў сілу праз шэсць месяцаў пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Крыніца: Мінсувязі