НДВЛ ЭМВ
Навукова-даследчая і выпрабавальная лабараторыя электрамагнітных вымярэнняў навукова-даследчага і выпрабавальнага цэнтра (НДВЛ ЭМВ НДВЦ) ААТ «Гіпрасувязь» створана на падставе загаду УП «Гіпрасувязь» № 24 ад 24.03.95 у структуры Цэнтра сертыфікацыі. У 1998 г. у мэтах забеспячэння адпаведнасці лабараторыі крытэрыям незалежнасці ёй была нададзена структурная і гаспадарчая самастойнасць. З лютага 2002 г. лабараторыя рэарганізавана у навукова-даследчую і выпрабавальную з даручэннем функцый навуковага забеспячэння і выканання профільных НДР, а таксама работ па спецыяльных ЭМВ.

Лабараторыя з'яўляецца самастойным структурным падраздзяленнем у складзе ААТ «Гіпрасувязь», незалежным ад вытворцаў, пастаўшчыкоў і спажыўцоў, якія іспытваюць сродкі электрасувязі, акрэдытаваная ў сферы акрэдытацыі выпрабавальных лабараторый Рэспублікі Беларусь на тэхнічную кампетэнтнасць і незалежнасць (атэстат акрэдытацыі № BY/1121.0332 ад 01.06.1998, тэрмін дзеяння – да 30.10.2020).
Асноўныя задачы, якія вырашаюцца лабараторыяй:
Правядзенне выпрабаванняў тэлекамунікацыйнага абсталявання па ацэнцы (пацвярджэнню) яго адпаведнасці патрабаванням ТНПА Вобласць акрэдытацыі НДВЛ ЭМВ НДВЦ вызначана дадаткамі да атэстата акрэдытацыі і ахоплівае шырокі спектр нацыянальных ТНПА і тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза. Праводзяцца сертыфікацыйныя, перыядычныя, кваліфікацыйныя выпрабаванні сродкаў радыёсувязі па параметрам радыёспектра, электрамагнітнай сумяшчальнасці і бяспекі з выдачай пратаколаў выпрабаванняў, у тым ліку на адпаведнасць патрабаванням ТР МС 020/2011 «Электрамагнітная сумяшчальнасць тэхнічных сродкаў», ТР МС 004/2011 «Аб бяспецы нізкавольтнага абсталявання» і ўзаемаўвязаных з імі стандартаў. Адпаведнасць лабараторыі патрабаванням СТБ ІСО / МЭК 17025 «Агульныя патрабаванні да кампетэнтнасці выпрабавальных і калібровачных лабараторый» сведчыць аб наяўнасці укаранёнай сістэмы менеджменту якасці. НДВЛ ЭМВ гарантуе дакладнасць і сапраўднасць вынікаў праведзеных выпрабаванняў, аб'ектыўнасць, бесстароннасць і незалежнасць у прыняцці рашэнняў аб адпаведнасці падыспытных узораў патрабаванням ТНПА.

Удзел у выкананні праектных работ у частцы частотна-тэрытарыяльнага планавання і забеспячэння ўмоў электрамагнітнай сумяшчальнасці РЭС Пры выкананні частотна-тэрытарыяльнага планавання сетак радыёсувязі вызначаюцца зоны абслугоўвання сеткі; ажыццяўляецца выбар месцаў устаноўкі базавых станцый; разлічваецца каэфіцыент паўторнага выкарыстання частот і распрацоўваецца частотны план; праводзіцца кантрольнае вымярэнне зон абслугоўвання, аптымізацыя сеткі ў працэсе эксплуатацыі. Разам з гэтым выконваюцца комплексныя даследаванні умоў ЭМС РЭС, размешчаных на адным аб'екце, якія ўключаюць тэарэтычныя разлікі і натурныя вымярэнні.

Распрацоўка ТНПА Кампетэнцыяй лабараторыі з'яўляецца распрацоўка СТБ, методык вымярэнняў і іншых тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне абароны частотнага рэсурсу і праверкі параметраў абсталявання.
Вобласць акрэдытацыі НДВЛ ЭМВ(праглядзець)
У Вас узніклі пытанні? Патэлефануйце нам:
Адрас лабараторыі: 220012, г. Мінск, вул. Сурганава, 24, к. 501, 513
Тэлефон: + 375 (17) 293-81-15
Факс: + 375 (17) 285-77-27
E-mail:emi@giprosvjaz.by
Начальнік лабараторыі : Бендзь Сяргей Мiкалаевiч, +375 (17) 293-81-15,bendz@giprosvjaz.by