НДВЛ ТА
Лабараторыя створана 06.02.96 як навукова-даследчая лабараторыя тэрмінальнага абсталявання. З 01.02.2002 г. лабараторыя рэарганізавана ў навукова-даследчую і выпрабавальную лабараторыю тэрмінальнага абсталявання.

Лабараторыя акрэдытавана ў Нацыянальнай сістэме акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь на незалежнасць і тэхнічную кампетэнтнасць у адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ ІСО / МЭК 17025-2007 (атэстат акрэдытацыі № BY/112 02.1.0.0382 ад 03.01.2001 г.).

Задачы і функцыі лабараторыі
Асноўнымі задачамі лабараторыі з'яўляюцца:
  • выкананне навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ;
  • адпаведнасць лабараторыі патрабаванням СТБ ІСО / МЭК 17025-2007;
  • выпрабаванні сродкаў электрасувязі на адпаведнасць патрабаванням дзяржаўных стандартаў, тэхнічных умоў і іншых нарматыўных дакументаў;
  • выкананне ўсіх відаў работ, звязаных з выпрабаваннямі, кампетэнтна, своечасова, аб'ектыўна, з захаваннем незалежнасці, у поўнай адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўных дакументаў, добрасумленна і прафесійна;
  • распрацоўка нарматыўнай дакументацыі, якая ўсталёўвае патрабаванні да сродкаў электрасувязі і метадаў іх кантролю.
У адпаведнасці з асноўнымі задачамі лабараторыя ажыццяўляе наступныя функцыі:
  • выкананне навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ па заказах арганізацый і прадпрыемстваў;
  • правядзенне выпрабаванняў сродкаў электрасувязі ў адпаведнасці звобласцю акрэдытацыі лабараторыі для пацвярджэння адпаведнасці;
  • правядзенне даследчых выпрабаванняў сродкаў электрасувязі і іншых тэхнічных сродкаў, што выконваюцца па заяўках іншых прадпрыемстваў іарганізацый у межах тэхнічных магчымасцяў наяўнага выпрабавальнага абсталявання, сродкаў вымярэнняў і кампетэнтнасці персаналу;
  • удзел у прыёмачных выпрабаваннях сродкаў электрасувязі ў частцы адпаведнасці электрычных параметраў патрабаванням нарматыўнай дакументацыі;
  • удзел у работах па ўдасканаленню метадаў выпрабаванняў сродкаў электрасувязі ў адпаведнасці з вобласцю акрэдытацыі лабараторыі;
  • распрацоўка нарматыўнай дакументацыі на сродкі электрасувязі ў частцы электрычных параметраў і метадаў выпрабаванняў;
  • выкананне іншых навукова-тэхнічных работ і паслуг, звязаных звыпрабаваннямі, распрацоўкай і мадэрнізацыяй сродкаў электрасувязі;
  • абгрунтаванне неабходных метралагічных характарыстык сродкаў вымярэнняў, якія выкарыстоўваюцца пры правядзенні выпрабаванняў, у тым ліку і зноў распрацоўваемых.
У Вас узніклі пытанні? Патэлефануйце нам:
Адрас лабараторыі: 220012, г. Мінск, вул. Сурганава, 24, к. 512
Тэлефон: + 375 (17) 293-81-19
Факс: + 375 (17) 285-77-27
E-mail:to@giprosvjaz.by
Начальнік лабараторыі : Воранаў Аляксандр Іванавіч, +375 (17) 293-81-19,voronov@giprosvjaz.by