НДЛ СПС
Лабараторыя створана на падставе загаду № 94 ад 1998/04/22 г. як навукова-даследчая лабараторыя сістэм і прылад сувязі ў мэтах правядзення НДР і ДКР па ўдасканаленню і развіццю сістэм і прылад сувязі, сродкаў сухапутнай рухомай радыётэлефоннай сувязі і тэлевізійнага вяшчання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Лабараторыя мае ліцэнзію Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь № 01019/3 ад 03.08.2009 на права ажыццяўлення дзейнасці па тэхнічнай абароне інфармацыі і акрэдытаваная ў Нацыянальнай сістэме акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь на незалежнасць і тэхнічную кампетэнтнасць у адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ ІСО/МЭК 17025-2007 (атэстат акрэдытацыі № BY/112 1.0519 ад 21.04.2008 г.,сапраўдны да 22.04.2021 г.)
Вобласть акрэдытацыі ад 22.12.2017 года (скачать)
Дадатак № 1 к вобласцi акрэдытацыі ад 4.08.2018 года (скачать)
Лабараторыя забяспечана ўсім неабходным і сучасным абсталяваннем для правядзення якасных выпрабаванняў абсталявання сетак лічбавага тэлевізійнага і гукавога вяшчання, а таксама для правядзення комплексу работ па спецыяльным даследаванням тэхнічных сродкаў і інструментальнай ацэнцы абароненасці аб'ектаў інфарматызацыі.

Задачы і функцыі лабараторыі
Асноўнымі задачамі лабараторыі з'яўляюцца:
- выкананне навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ па профілю дзейнасці лабараторыі, якія не супярэчаць статуту акрэдытаванай выпрабавальнай лабараторыі;
- праектаванне сістэм і сетак радыёсувязі любых прызначэнняў і дыяпазонаў (сотавай, транкінгавай, рухомай, радыёрэлейнай, сістэм перадачы дадзеных высокай шчыльнасці) па электронных картах мясцовасці;
- распрацоўка праграм, канцэпцый, схем развіцця любых відаў сувязі для міністэрстваў і ведамстваў;
- рашэнне навукова-тэхнічных задач матэматычнага мадэлявання працэсаў функцыянавання сетак, сістэм і прылад сувязі, павышэнне іх памехаабароненасці, пытанняў закрыцця інфармацыі, якая перадаецца па каналах і лініях сувязі, абароны сетак ад несанкцыянаванага доступу;
- выкананне работ па тэхнічнай абароне інфармацыі ў адпаведнасці з ліцэнзіяй Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
- распрацоўку дакументацыі ў сферы лічбавага тэлевізійнага і гукавога вяшчання стандартаў DVB-Т/Т2, DVB-S/S2, DVB-C, DAB, DRM і сетак IPTV;
- выпрабаванні ў галіне тэлевізійнага і гукавога вяшчання ў адпаведнасці з атэстатам акрэдытацыі;
- сертыфікацыйныя і даследчыя вымярэнні параметраў абсталявання сістэм аналагавага і лічбавага тэлевізійнага і гукавога вяшчання;
- разлік частотна-тэрытарыяльных планаў сістэм радыёсувязі і тэлерадыёвяшчання, а таксама мадэляванне зон упэўненага прыёму сігналаў тэлевізійнага і гукавога вяшчання ў адно- і многачастотных сетках;
- разлік санітарна-ахоўных зон і зон абмежавання забудовы для перадаючых радыётэхнічных аб'ектаў з наступнай экспертызай ў тэрытарыяльных цэнтрах гігіены і эпідэміялогіі і атрыманнем санітарна-гігіенічнага Заключэння;
- абследаванне і інструментальную ацэнку абароненасці аб'ектаў інфарматызацыі; спецыяльныя даследаванні тэхнічных сродкаў ад уцечкі інфармацыі па каналах пабочных электрамагнітных выпраменьванняў і навядзенняў (ПЭМВН), спецыяльныя даследаванні тэхнічных сродкаў ад уцечкі маўленчай інфармацыі па каналах акустычна-электрычных пераўтварэнняў.
У Вас узніклі пытанні? Патэлефануйце нам:
Адрас лабараторыі: 220012, г. Мінск, вул. Сурганава, 24, к. 502
Тэлефон: + 375 (17) 293-81-22
Факс: + 375 (17) 293-81-22
E-mail:sus@giprosvjaz.by
Начальнік лабараторыі : Сакалоўскі Аляксандр Іванавіч, +375 (17) 293-81-22,sokolovskiy@giprosvjaz.by
Тэлефон: + 375 (17) 293-81-22
Факс: + 375 (17) 293-81-22
E-mail:sus@giprosvjaz.by
Начальнік лабараторыі : Сакалоўскі Аляксандр Іванавіч, +375 (17) 293-81-22,sokolovskiy@giprosvjaz.by