ААТ «Гіпрасувязь» - вядучая арганізацыя па:
- праектаванню сетак і сістэм сувязі;
- навукова-даследчай рабоце;
- навуковаму забеспячэнню галіны сувязі.
ААТ «Гіпрасувязь» - галаўная арганізацыя па:
- стандартызацыі;
- сертыфікацыі;
- метралогіі.
ААТ «Гіпрасувязь» выконвае НДР, ДКР і іншыя віды навукова-тэхнічных работ, звязаных з распрацоўкай, вытворчасцю, укараненнем і выпрабаваннем сістэм і сродкаў сувязі; распрацоўвае нарматыўныя дакументы, методыкі выканання вымярэнняў электрычных параметраў сродкаў сувязі; праводзіць экспертызу тэхнічных умоў і іншай дакументацыі на сродкі сувязі.
Мы прымаем актыўны ўдзел у выкананні штогадовых планаў дзяржаўнай і галіновай стандартызацыі па распрацоўцы дзяржаўных стандартаў і кіруючых дакументаў, распрацоўцы і перагляду іншых нарматыўных і метадычных дакументаў у галіне сувязі.
Наша кампанія актыўна развівае напрамак міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, у рамках якога праводзіць працу па падрыхтоўцы прапаноў для выпрацоўкі пазіцыі Адміністрацыі сувязі Рэспублікі Беларусь на міжнародных форумах, па заказу Міжнароднага саюза электрасувязі (МСЭ) праводзяцца працы па перакладзе і выданню шэрагу рэкамендацый Сектара стандартызацыі электрасувязі Міжнароднага саюза электрасувязі (МСЭ-Т).
ААТ «Гіпрасувязь» выдае навукова-вытворчы часопіс «Веснiк сувязi» і вядзе абанементнае, даведачна-інфармацыйнае, метадычнае, кансультацыйнае абслугоўванне прадпрыемстваў сувязі і іншых арганізацый па шырокаму спектру напрамкаў у галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.
Прыцягненне і эфектыўнае выкарыстанне інвестыцый з'яўляецца адным з прыярытэтаў ААТ "Гіпрасувязь". Мы станем для вас надзейным партнёрам і гарантуем, што вопыт і кваліфікацыя нашых спецыялістаў дазволяць дасягнуць высокіх вынікаў.