Рэспубліка Беларусь і Курская вобласць працягваюць супрацоўніцтва ў сферы лічбавізацыі


25.08.2023

Планы па супрацоўніцтве ў галіне лічбавізацыі абмеркавалі ў Курску на рабочай сустрэчы Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган і намеснік старшыні Урада Курскай вобласці Аксана Круцько.

«Гэта не першая наша сустрэча, мы ўзаемадзейнічалі ў рамках форуму TIBO у Менску і на пляцоўцы Курскага Карэнскага кірмашу. У цэнтры ўвагі пераход на айчынныя лічбавыя сэрвісы, супрацоўніцтва курскіх і беларускіх IT-кампаній, абмен досведам па стварэнню IT-кластэраў, лічбавая трансфармацыя галін эканомікі. Будзем працягваць сумесную працу па гэтых кірунках, акрамя таго, прапаную разгледзець магчымасць арганізацыі міждзяржаўнага электроннага дакументазвароту», – адзначыла Аксана Круцько.

Канстанцін Шульган ідэю падтрымаў і ў сваю чаргу прапанаваў развіваць супрацоўніцтва і абмен досведам па ўкараненні тэхналогій разумнага горада.

«Мы рэалізуем праект «Разумны горад» у рамках дзяржпраграмы па лічбавым развіцці Рэспублікі Беларусь. Гатовы дзяліцца вынікамі па комплексным укараненні тэхналогій разумнага горада. Больш за тое, мы прапрацоўваем гэты напрамак у рамках саюзнай праграмы разам з «Расатамам», і Курская вобласць магла б стаць пілотным рэгіёнам у гэтым праекце», – падкрэсліў Канстанцін Шульган.

Як адзначыла Аксана Круцько, база для гэтага ў рэгіёне ёсць, праект «Разумны горад» ужо рэалізуецца сумесна з «Расатамам» у Курчатаве.

Крыніца: https://курск.рф