XVIII Беларускі энергетычны і экалагічны форум адбудзецца ў Мінску ў кастрычніку

Форум – адзін з буйнейшых па гэтай тэматыцы ў краінах СНД і праводзіцца з 1995 года, прыцягваючы ўвагу вядучых беларускіх і сусветных вытворцаў абсталявання, тэхналогій і матэрыялаў.

У 2023 годзе прадукцыю прадставілі больш за 200 прадпрыемстваў і арганізацый. Сярод іх – прадпрыемствы Беларусі і замежныя кампаніі, якія зацікаўленыя ў прасоўванні прадукцыі на беларускі рынак.

Мэта форуму – дэманстрацыя найноўшых дасягненняў навукі, тэхнікі і тэхналогій у сферы энергетыкі, прамысловасці, экалогіі, энергазберажэння і г. д.

Інфармацыйны буклет