Дзелавы форум Рэспублікі Беларусь і Тамбоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі, арганізаваны Беларускай гандлёва-прамысловай палатай сумесна з Саюзам «Тамбоўская абласная гандлёва-прамысловая палата», адбыўся на гэтым тыдні ў сталічным «Прэзідэнт-Гатэлі».
Беларусь і Тамбоўская вобласць актыўна пашыраюць узаемадзеянне, у тым ліку дзякуючы мерапрыемствам гандлёва-прамысловых палат.
Паводле старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, расійскі рэгіён зацікаўлены ў такіх экспартных пазіцыях, як комплексныя ўгнаенні, сродкі аховы раслін, прадукцыя нафтахіміі, прадукты харчавання, прадукцыя машынабудавання.
Пасля пленарнай часткі форуму бізнесмены Беларусі і Тамбоўскай вобласці прадоўжылі работу ў фармаце В2В. Кіраўнікі і прадстаўнікі больш як за 50 прадпрыемстваў і арганізацый дзвюх краін разгледзелі актуальныя пытанні і перспектыўныя напрамкі развіцця двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
У такім жа фармаце супрацоўнікі Цэнтра перспектыўных даследаванняў у сферы лічбавага развіцця ААТ «Гіпрасувязь» і прадстаўнікі арганізацый Тамбоўскай вобласці абмеркавалі магчымасці ўзаемадзеяння ў рамках сумеснай рэалізацыі праектаў лічбавага развіцця.
Абноўлены Рэгламент радыёсувязі ўступае ў сілу з 1 студзеня 2025 года
Выйшаў чарговы нумар часопіс "Веснiк сувязi"
XVIII Беларускі энергетычны і экалагічны форум адбудзецца ў Мінску ў кастрычніку
Форум МСЭ па лічбавай трансфармацыі: умацаванне рэгіянальнага супрацоўніцтва і абмен досведам