Увазе вытворцаў, пастаўшчыкоў тэлекамунікацыйнага абсталявання

28.11.2016 #паслугі #пацвярджэнне адпаведнасці

З 1 лютага 2017 г. на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь уводзіцца абавязковая сертыфікацыя сродкаў сувязі згодна з патрабаваннямі Нацыянальнай сістэмы пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь (пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21.10.2016 № 849 «Аб некаторых пытаннях пацвярджэння адпаведнасці ў Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь»).

Згодна з дадзенай пастановай пацвярджэнне адпаведнасці, у залежнасці ад пераліку абсталявання, павінна ажыццяўляцца ў форме:

У адпаведнасці з п. 10 Пераліку аб'ектаў абавязковага пацвярджэння адпаведнасці Нацыянальнай сістэмы пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь атрыманне сертыфіката патрабуецца на сродкі сувязі (і іншае абсталяванне згодна з Пералікам), якія выконваюць функцыі:

  • сістэм перадачы даных;
  • лічбавых транспартных сістэм;
  • сістэм камутацыі і кіравання паслугамі;
  • фарміравання, кадавання, дэкадавання, мультыплексавання, пераўтварэння, перадачы і прыёму сігналаў лічбавага тэлерадыёвяшчання.

Таксама павінна быць задэкларавана наступнае тэлекамунікацыйнае абсталяванне:

  • абсталяванне радыёрэлейнай сувязі;
  • стацыянарныя перадатчыкі і рэтранслятары радыёвяшчальныя і тэлевізійныя лічбавыя;
  • базавыя станцыі і рэтранслятары сістэм рухомай радыёсувязі;
  • абаненцкія радыёстанцыі;
  • мабільныя тэлефоны стандартаў GSM (2G), UMTS (3G), LTE (4G);
  • тэлефоны стандарту DECT;
  • тэрмінальнае абсталяванне Wi-Fi (роутары, маршрутызатары);
  • планшэты з убудаваным радыёмодулем 3G, 4G;
  • ноўтбукі, тэлевізары, mp3-плэеры, фотаапараты, відэакамеры, відэарэгістратары, навігатары, электронныя кнігі, бытавая тэхніка і іншыя прылады – з убудаванымі радыёмодулямі GSM, GPRS, Bluetooth, Wi-Fi, у частцы такіх модуляў.

       

Сертыфікаваны Цэнтр ААТ «Гіпрасувязь», у адпаведнасці з вобласцю акрэдытацыі, праводзіць работы па сертыфікацыі дадзенай прадукцыі (вобласць акрэдытацыі ў Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці і Мытным саюзе).

 

Кантакты для сувязі: (+375 17) 331 49 70, (+375 17) 290 96 06.

 

Працэдуры сертыфікацыі прадукцыі ўстаноўлены ў ТКП 5.1.02-2012, працэдуры дэкларавання – ў ТКП 5.1.03-2012.

Акрамя таго, вышэйназванае абсталяванне павінна быць сертыфікавана і (або) задэкларавана згодна з патрабаваннямі Мытнага саюза, у адпаведнасці з тэхнічнымі рэгламентамі Мытнага саюза (ТР МС 004/2011 «Аб бяспецы нізкавольтнага абсталявання» і ТР МС 020/2011 «Электрамагнітная сумяшчальнасць тэхнічных сродкаў»).

Пры гэтым для атрымання сертыфіката адпаведнасці і рэгістрацыі дэкларацыі згодна з патрабаваннямі нацыянальных стандартаў на серыйную вытворчасць або партыю прадукцыі неабходна мець станоўчы пратакол выпрабаванняў такой прадукцыі, выдадзены выпрабавальнай лабараторыяй, якая уключана ў Адзіны рэестр выпрабавальных лабараторый, акрэдытаваных у Нацыянальнай сістэме акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь.

Такія выпрабаванні праводзяцца нашым сертыфікаваным выпрабавальным цэнтрам.

Кантакты для сувязі: (+375 17) 331 11 13, (+375 17) 331 15 41, (+375 17) 237 34 49.

 

Аплата работ, якія выконвае Орган па сертыфікацыі ў заяўленай галіне акрэдытацыі, ажыццяўляецца ў безнаяўным парадку на падставе грамадзянска-прававых дагавораў, заключаных заяўнікамі з Органам па сертыфікацыі.

Кошт работ па сертыфікацыі і дэклараванню вызначаецца ў залежнасці ад тыпу праводзімых работ і наменклатуры заяўленага абсталявання на падставе зацверджаных ва ўстаноўленым парадку нормаў працаёмкасці і прэйскуранта. Кошт работ па выпрабаваннях залежыць ад наменклатуры паказчыкаў і ў кожным канкрэтным выпадку вызначаецца індывідуальна для асобнага заяўніка.

Тэрміны выканання работ:

  • рэгістрацыя дэкларацыі – 5 дзён;
  • выдача сертыфіката адпаведнасці на партыю прадукцыі з прызнаннем пратаколаў выпрабаванняў – 5 дзён;
  • выдача сертыфіката адпаведнасці на серыйную вытворчасць прадукцыі – 10 дзён пасля станоўчых выпрабаванняў прадукцыі і правядзення неабходных для гэтага работ.

Мы шануем сваю рэпутацыю надзейнага партнёра, арыентуемся на доўгатэрміновую перспектыву і таму гарантуем высокі прафесіяналізм, даступнасць і своечасовасць нашых паслуг. Укаранёная сістэма менеджменту якасці дазваляе пастаянна ўдасканальваць нашу дзейнасць і забяспечваць выкананне ўсіх патрабаванняў заказчыка.

Форум МСЭ па лічбавай трансфармацыі: умацаванне рэгіянальнага супрацоўніцтва і абмен досведам

28 жніўня пачаў работу Форум Міжнароднага саюза электрасувязі па лічбавай трансфармацыі.

Дзелавы форум Рэспублікі Беларусь і Тамбоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі

Беларусь і Тамбоўская вобласць актыўна пашыраюць узаемадзеянне.

Рэспубліка Беларусь і Курская вобласць працягваюць супрацоўніцтва ў сферы лічбавізацыі

«Беларусфільм» прадстаўляе фільм «На другім беразе»

У Беларусі пачаў дзейнічаць вызначаны Мінсувязі парадак ацэнкі ўзроўню лічбавага развіцця