нашы

паслугі


ААТ «Гіпрасувязь» з'яўляецца вядучай арганізацыяй па праектаванні сетак і сістэм сувязі, навукова-даследчай працы і навуковаму забеспячэнню галіны сувязі, а таксама галаўной арганізацыяй па стандартызацыі, сертыфікацыі і метралогіі.

Праектаванне і пошукі

Мы распрацоўваем праектныя рашэнні любой катэгорыі складанасці для сучасных тэхналогій электрасувязі - як бесправадных, так і стацыянарных. Усё, што зроблена намі ў галіне праектавання, складае аснову тэлекамунікацыйнай інфраструктуры Рэспублікі Беларусь.

адкрыць

Навука і даследаванні

ААТ «Гіпрасувязь» ажыццяўляе навуковае забеспячэнне галіны па пытаннях электрасувязі, будаўніцтва, радыёчастотнага рэсурсу, міжнароднай дзейнасці, стандартызацыі, метралогіі, сертыфікацыі і ліцэнзавання. Нашы спецыялісты задзейнічаны ў пошуку рашэнняў па найбольш актуальных пытаннях у галіне электрасувязі, фарміраванні і суправаджэнні напрамкаў доўгатэрміновай навукова-тэхнічнай палітыкі, распрацоўцы праграм і канцэпцый развіцця рынку сродкаў і паслуг электрасувязі, каардынацыі міжнароднага супрацоўніцтва, а таксама распрацоўцы тэхнічных нарматыўных прававых актаў у сферы стандартызацыі.

адкрыць

ІТ-распрацоўкі

ААТ «Гіпрасувязь» ажыццяўляе распрацоўку і ўкараненне інфармацыйных тэхналогій праектавання і кіравання ў галіне электрасувязі. Мы задзейнічаны ў рэалізацыі праектаў па стварэнні iнфапаркаў, распрацоўцы інфармацыйных рэсурсаў, укараненні электронных паслуг у Беларусі, суправаджэнні дзейнасці аператараў мабільнай і спадарожнікавай сувязі, інтэрнэт-правайдэраў і г. д.

адкрыць

Выпрабаванні

Мы аказваем паслугі ў галіне акрэдытацыі і сертыфікацыі сродкаў і паслуг электрасувязі: сертыфікацыйныя, перыядычныя, кваліфікацыйныя выпрабаванні сродкаў радыёсувязі на адпаведнасць патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь па параметрах радыёспектра, электрамагнітнай сумяшчальнасці і бяспекі, а таксама на адпаведнасць патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза «Электрамагнітная сумяшчальнасць тэхнічных сродкаў» і «Аб бяспецы нізкавольтнага абсталявання» і ўзаемаўвязаных стандартаў.

адкрыць

Пацвярджэнне адпаведнасці

Орган па сертыфікацыі функцыянуе на базе цэнтра сертыфікацыі сродкаў і паслуг электрасувязі ААТ «Гіпрасувязь» і праводзіць работы па пацвярджэнню адпаведнасці патрабаванням Тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза, а таксама патрабаванням Нацыянальнай сістэмы пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь з выдачай сертыфікатаў адпаведнасці.

адкрыць

Аналітычныя і кансультацыйныя паслугі

Даведачна-інфармацыйнае абслугоўванне ў рамках пытанняў, якія ўваходзяць у кампетэнцыю ААТ «Гіпрасувязь». Доступ да актуальнай нарматыўнай і аналітычнай інфармацыі ў галіне сувязі і тэлекамунікацый прадастаўляецца па падпісцы.

адкрыць