Рэвізія ІТ-ландшафту дзяржаўных арганізацый
Адкрытае акцыянернае таварыства "Гіпрасувязь" па даручэнню Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь праводзіць работу па аналізе праграмнага забеспячэння, якое выкарыстоўваецца дзяржаўнымі арганізацыямі Рэспублікі Беларусь.
Даследаванне накіравана на комплексны аналіз патрэбнасцей арганізацый у частцы IT-рашэнняў і ідэнтыфікацыі ПЗ крытычнага ўзроўню значнасці для забеспячэння эканамічнай устойлівасці Рэспублікі Беларусь. Па выніках даследавання будуць сфарміраваны рэкамендацыі па ўмацаванні ўзаемадзеяння паміж распрацоўшчыкамі і карыстальнікамі ПЗ, у частцы праектавання і ўкаранення канкурэнтаздольных айчынных IT-рашэнняў.
Збор праводзіцца шляхам запаўнення і прадстаўлення арганізацыямі запоўненых форм з дапамогай "Інфармацыйнай сістэмы збору і аналізу даных" (https://poll.giprosvjaz.by:3335/).
Звяртаем Вашу ўвагу, што доступ у сістэму магчымы толькі для зарэгістраваных карыстальнікаў з дапамогай лагіна (выкарыстоўваемай пры рэгістрацыі эл. пошты) і пароля.
У выпадку страты дадзеных для ўваходу неабходна прайсці паўторную рэгістрацыю з выкарыстаннем электронна-лічбавага подпісу (ЭЛП), папярэдне ўсталяваўшы ПЗ DTLP-EDS. Інструкцыі па рэгістрацыі і аўтарызацыі ў сістэме апісаны ў "Кіраўніцтве карыстальніка".
Даныя прадстаўляюцца па стане на 01.05.2025. Апытанне працягнецца да 31 траўня 2025 года.
Файлы для дапамогі рэспандэнту
1. Кіраўніцтва карыстальніка
2. DTLP-EDS
3. Метадычныя тлумачэнні
Пры ўзнікненні пытанняў па запаўненні апытальнай формы звяртацца ў ААТ «Гіпрасувязь» па тэлефонах (+375 17) 221 79 80 – Уперанка Ніна Сяргееўна, (+375 17) 360 22 51 – Раманаўская Паліна Дзмітрыеўна.