Cертыфікацыя


Сертыфікацыя

Cертыфiкацыя – форма ацэнкі адпаведнасці, якая праводзіцца органам па сертыфікацыі, можа насіць абавязковы (абавязковая сертыфікацыя) альбо добраахвотны (добраахвотная сертыфікацыя) характар і вынікам якой з'яўляецца дакументальнае пасведчанне адпаведнасці аб'екта ацэнкі адпаведнасці тэхнічным патрабаванням.

У адпаведнасці з Пералікам аб'ектаў абавязковага пацвярджэння адпаведнасці Нацыянальнай сістэмы пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь (далей – Пералiк), зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21.10.2016 № 849, сродкі электрасувязі, вызначаныя пунктамі 10.1–10.4, падлягаюць сертыфікацыі.

Абавязковая сертыфікацыя ажыццяўляецца органам па сертыфікацыі, акрэдытаваным у Нацыянальнай сістэме акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці з яго вобласцю акрэдытацыі.

Працэдура сертыфікацыі прадукцыі праводзіцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі ТКП 5.1.02-2012 «Нацыянальная сістэма пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь. Сертыфікацыя прадукцыі. Асноўныя палажэнні».

Сертыфікацыя праводзіцца па схемах, устаноўленых у ТКП 5.1.02 (дадатак Б).

Схемы пацвярджэння адпаведнасці, якія выкарыстоўваюцца пры сертыфікацыі прадукцыі, выбірае заяўнік зыходзячы з умоў іх прымянення.

 

Пацверджанне адпаведнасці ў форме сертыфікацыі складаецца з наступных асноўных працэдур:

  1. працэдур, што выконваюцца заяўнікам на сертыфікацыю:

падача ў акрэдытаваны орган па сертыфікацыі заяўкі на правядзенне работ па сертыфікацыі сродкаў электрасувязі з камплектам дакументаў, які ўключае:

  • тэхнічныя ўмовы (пры наяўнасці);
  • эксплуатацыйныя дакументы;
  • таварасуправаджальныя дакументы (схемы 3с, 4с);
  • пратакол (пратаколы) выпрабаванняў, праведзеных у выпрабавальных лабараторыях (цэнтрах), акрэдытаваных у Нацыянальнай сістэме акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь (пры наяўнасці);
  • дадатковую тэхнічную дакументацыю, электрычныя схемы ці іншыя дакументы, згодна з якімі вырабляецца сродак электрасувязі (па дадатковым запыце акрэдытаванага органа па сертыфікацыі);
  • заключэнне дагавора на правядзенне работ па сертыфікацыі сродкаў электрасувязі;
  • прадастаўленне сродкі электрасувязі для правядзення ідэнтыфікацыі і адбору узораў для выпрабаванняў;
  • заключэнне з акрэдытаваным органам па сертыфікацыі пагаднення па сертыфікацыі (схема 1с);
  1. працэдур, што выконваюцца акрэдытаваным органам па сертыфікацыі:
  • аналіз дакументаў, прадстаўленых заяўнікам на сертыфікацыю;
  • заключэнне дагавора на правядзенне работ па сертыфікацыі;
  • ідэнтыфікацыя сродкаў электрасувязі і адбор узораў для выпрабаванняў;
  • аналіз стану вытворчасці (схема 1с);
  • выдача сертыфіката адпаведнасці;
  • заключэнне з заяўнікам пагаднення па сертыфікацыі (схема 1с);
  • ажыццяўленне планавага інспекцыйнага кантролю за сертыфікаванымі сродкамі электрасувязi не радзей разу ў год (схема 1с);
  • арганізацыя правядзення выпрабаванняў узору (узораў);
  • аналіз пратаколаў выпрабаванняў;
  1. працэдур, што выконваюцца выпрабавальнай лабараторыяй (цэнтрам), акрэдытаванай (акрэдытаваным) у Нацыянальнай сістэме акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь:
  • заключэнне дагавора на правядзенне выпрабаванняў;
  • правядзенне выпрабаванняў сродкаў электрасувязі;
  • афармленне і выдача пратаколаў выпрабаванняў.

Пратаколы сертыфікацыйных выпрабаванняў прадукцыі, праведзеных у выпрабавальных лабараторыях (цэнтрах), акрэдытаваных у Нацыянальнай сістэме акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь, выкарыстоўваюцца на працягу двух гадоў у выпадку наступнай сертыфікацыі дадзенай прадукцыі тым жа акрэдытаваным органам па сертыфікацыі пры адсутнасці зменаў у канструкцыі і складзе прадукцыі, якія ўплываюць на яе бяспеку, змяненняў у ТНПА на прадукцыю, якія ўплываюць на правяраемыя пры сертыфікацыі тэхнічныя патрабаванні да прадукцыі, пры адсутнасці прэтэнзій да якасці прадукцыі. Тэрмін дзеяння сертыфіката адпаведнасці на прадукцыю серыйнай вытворчасці – 5 гадоў.

Тэрмін дзеяння сертыфіката адпаведнасці на партыю прадукцыі устанаўліваецца органам па сертыфікацыі з улікам тэрміну прыдатнасці (захоўвання) прадукцыі, тэрмінаў рэалізацыі партыі. Пры магчымай адназначнай ідэнтыфікацыі кожнай адзінкі сертыфікаванай прадукцыі – без абмежавання тэрміну дзеяння.

Копіі дакументаў, якiя прыкладаюцца да заяўкі, павінны мець подпіс і пячатку заяўніка. Дакументы на замежнай мове павінны суправаджацца перакладам на беларускую ці рускую мову.

Заяўнік, які з'яўляецца вытворцам прадукцыі, можа падаць дакументы на сертыфікацыю прадукцыі серыйнай вытворчасці і (або) партыі прадукцыі (адзінкавага вырабу), заяўнік, які з'яўляецца прадаўцом прадукцыі, – толькі на сертыфікацыю партыі прадукцыі.

 

Форма заяўкі

На працягу не больш за 10 дзён з дня падачы заяўкі орган па сертыфікацыі праводзіць аналіз заяўкі і дадатковых дакументаў, у т. л. праверку правільнасці запаўнення заяўкі, дастатковасці прадстаўленых дакументаў, прымае рашэнне па сертыфікацыі, праводзіць ідэнтыфікацыю і адбор узораў прадукцыі для выпрабаванняў (серыйная вытворчасць).

Сертыфікацыйныя выпрабаванні праводзяцца ў тэрмiны, устаноўленыя методыкамі правядзення выпрабаванняў, у кожным выпадку індывідуальна і залежаць ад колькасці правяраемых параметраў абсталявання.

Аналіз стану вытворчасці праводзіцца ў тэрмін не больш за 3 дні.

Па выніках станоўчай працэдуры сертыфікацыі ў тэрмін да 10 дзён афармляецца сертыфікат адпаведнасці.

Правядзенне сертыфікацыі партыі прадукцыі з прызнаннем пратаколаў выпрабаванняў, праведзеных у выпрабавальных лабараторыях (цэнтрах), акрэдытаваных у Нацыянальнай сістэме акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляецца ў тэрмін не больш за 5 дзён.

Сертыфікат аб адпаведнасці ўступае ў сілу з даты яго рэгістрацыі ў рэестры Сістэмы.

 

Мы адкажам на вашыя пытанні па тэл. (+375 17) 331 49 70, (+375 17) 290 96 06 або па электроннай пошце: chichin@giprosvjaz.by.

 

падаць заяўку ў электронным выглядзе