Дэклараванне


Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21.10.2016 № 849 зацверджаны Пералік аб'ектаў абавязковага пацвярджэння адпаведнасці Нацыянальнай сістэмы пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь (далей – Пералiк).

У адпаведнасці з Пералікам, сродкі электрасувязі, вызначаныя пунктамі 10.5–10.16, падлягаюць дэклараванню.

Дэклараванне адпаведнасці патрабаванням Нацыянальнай сістэмы пацвярджэння адпаведнасці – форма абавязковага пацвярджэння адпаведнасці вытворцам (прадаўцом), зарэгістраваным ва ўстаноўленым парадку ў Рэспубліцы Беларусь.

Працэдура дэкларавання прадукцыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі ТКП 5.1.03-2012 «Нацыянальная сістэма пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь. Дэклараванне адпаведнасці прадукцыі. Асноўныя палажэнні».

Дэклараванне адпаведнасці праводзіцца па схемах, устаноўленых у ТКП 5.1.03 (дадатак Б).

 

Пералік дакументаў, што прадстаўляюцца пры рэгістрацыі дэкларацыі аб адпаведнасці:

  • Заява на рэгістрацыю дэкларацыі аб адпаведнасці (бланк заявы).
  • Прынятая дэкларацыя аб адпаведнасці (форма дэкларацыі).
  • Дакументы, якія пацвярджаюць правамоцнасць заяўніка на прыняцце дэкларацыі аб адпаведнасці (копіі):
    • пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка ў Рэспубліцы Беларусь;
    • дазвол на адкрыццё прадстаўніцтва замежнай арганізацыі, выдадзенае Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь (пры неабходнасці);
    • спецыяльны дазвол (ліцэнзія) (пры неабходнасці);
    • дагавор (кантракт) (пры наяўнасці), таварасуправаджальная дакументацыя: инвойс, таварная накладная і г. д. (для партыі прадукцыі або адзінкавага вырабу);
    • дагавор на прадстаўленне інтарэсаў замежнай юрыдычнай асобы з указаннем права прадстаўніка на падачу заявы на рэгістрацыю дэкларацыі аб адпаведнасці і адказнасці датычна забеспячэння адпаведнасці серыйна выпускаемай прадукцыі патрабаванням канкрэтных тэхнічных нарматыўных прававых актаў (пры неабходнасці, для серыйна выпускаемай прадукцыі);
    • пратакол выпрабаванняў, праведзеных у выпрабавальным цэнтры, акрэдытаваным у Нацыянальнай сістэме акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь;
    • узоры маркіроўкі прадукцыі;
    • дакументы, якія пацвярджаюць кантроль у працэсе вытворчасці: сертыфікат на сістэму кіравання якасцю прадукцыі, справаздача аб праверцы вытворчасці (пры рэгістрацыі дэкларацыі аб адпаведнасці серыйна выпускаемай прадукцыі).

Усе дакументы, названыя вышэй, павінны распаўсюджвацца на дэкларавальную прадукцыю, іх копіі павінны быць засведчаны подпісам і пячаткай заяўніка.

Дэкларацыя аб адпаведнасці падпісваецца кіраўніком (упаўнаважаным намеснікам) арганізацыі-заяўніка і завяраецца пячаткай.

 

Орган па сертыфікацыі пры рэгістрацыі дэкларацыі аб адпаведнасці аналізуе:

  • правамоцнасць заяўніка прымаць дэкларацыю аб адпаведнасці;
  • дакладнасць пазначэння ў дэкларацыі ТНПА, на адпаведнасць патрабаванням якіх ажыццяўляецца пацвярджэнне адпаведнасці;
  • правільнасць афармлення дэкларацыі аб адпаведнасці.

Пры станоўчых выніках аналізу орган па сертыфікацыі ў тэрмін да 5 дзён прысвойвае дэкларацыі рэгістрацыйны нумар і праводзіць рэгістрацыю прынятай дэкларацыі аб адпаведнасці ў Адзіным рэестры выдадзеных сертыфікатаў адпаведнасці і зарэгістраваных дэкларацый аб адпаведнасці Рэспублікі Беларусь.

Аплата работ па рэгістрацыі дэкларацыі ажыццяўляецца заяўнікам на падставе дагавора (рахунку-фактуры) на рэгістрацыю дэкларацыі аб адпаведнасці, што прадстаўляецца заяўніку пасля прыняцця і разгляду заяўкі на рэгістрацыю дэкларацыі. Падставай для рэгістрацыі дэкларацыі з'яўляецца ў т. л. копія плацежнага дакумента аб аплаце паслугі.

 

 

Мы адкажам на вашыя пытанні па тэл. (+375 17) 331 49 70, (+375 17) 290 96 06 або па электроннай пошце: chichin@giprosvjaz.by.

 

падаць заяўку ў электронным выглядзе