Рэгіянальны семінар МСЭ для краін СНД «Інтэрнэт рэчаў і будучыя сеткі сувязі»

19–20 чэрвеня 2017 г. у Санкт-Пецярбургу (Расійская Федэрацыя) прайшоў Рэгіянальны семінар Міжнароднага саюза электрасувязі (МСЭ) для краін СНД «Інтэрнэт рэчаў і будучыя сеткі сувязі». У семінары прынялі ўдзел больш за 70 прадстаўнікоў розных кампаній, тэлекамунікацыйных аператараў, вышэйшых і агульнаадукацыйных навучальных устаноў, вытворцаў тэлекамунікацыйнага абсталявання, распрацоўшчыкаў праграмнага забеспячэння і іншых арганізацый дзяржаў-членаў, членаў сектараў і асацыіраваных членаў МСЭ.

 Мэта мерапрыемства – абмен вопытам у галіне развіцця «інтэрнэту рэчаў» і яго прыкладанняў. У прыватнасці, у рамках семінара былі разгледжаны наступныя пытанні:

  • міжнародная стандартызацыя «інтэрнэту рэчаў»;
  • перспектывы ўкаранення тэхналогій «інтэрнэту рэчаў» на сетках сувязі краін СНД;
  • перспектыўныя напрамкі развіцця сетак сувязі ў рэгіёне;
  • міжнародная стандартызацыя тэхналогій будучых сетак сувязі і іх прыкладанняў.

У семінары прыняў удзел намеснік дырэктара па навуцы і развіццю ААТ «Гіпрасувязь» Івашка Уладзімір Міхайлавіч з дакладам «Інтэлектуалізацыя будынкаў як адзін з кірункаў зніжэння выдаткаў на іх эксплуатацыю».

 Фотаздымкі: www.sut.ru