Развіццё пятага пакалення сеткі мабільнай сувязі ў Еўропе

Савет Еўрапейскага саюза (ЕС) апублікаваў афіцыйную заяву аб тым, што на тэрыторыі краін – удзельніц ЕС тэхналогія 5G будзе развівацца ў дыяпазоне 700 Мгц (694–790 Мгц). Пры гэтым адзначаецца, што да 30 чэрвеня 2020 г. (планаваны тэрмін разгортвання сетак 5G на тэрыторыі ЕС) мабільныя аператары па ўсёй Еўропе павінны атрымаць доступ да дадзенага дыяпазону. Лічыцца, што частотны рэсурс у такім дыяпазоне неабходны не толькі для хуткага бесправаднога інтэрнэту, але і для інавацыйных сэрвісаў, такіх як «інтэрнэт рэчаў». Плануецца, што прававы акт, які замацоўвае гэтае рашэнне, будзе апублікаваны 30 мая 2017 г. i ўступіць у сілу праз 20 дзён пасля апублікавання.

У той жа час шэраг дзяржаў – членаў ЕС могуць адкласці пераразмеркаванне частотнага рэсурсу на тэрмін да двух гадоў пры наяўнасці важкага абгрунтавання.

Варта адзначыць, што 700 Мгц з'яўляецца толькі адным з дыяпазонаў, якія разглядаюцца Міжнародным саюзам электрасувязі. Яго прадстаўнікі сярод іншых варыянтаў, якія могуць быць выкарыстаны для 5G ў Еўропе, называюць палосы на значна больш высокіх частотах (ад 20 да 90 Ггц).

Даведачна:

На сённяшні дзень у свеце існуе 4 пакалення мабільнай сувязі. Лічыцца, што пятае пакаленне з'явіцца да 2020 г., бо дзейнічае так званае правіла дзесяці гадоў. У прыватнасці, кожнае новае пакаленне мабільнай сувязі з'яўлялася прыкладна праз 10 гадоў пасля папярэдняга: першае – у пачатку 80-х гг., другое – у 90-х гг., трэцяе – у 2000-х гг., чацвёртае – у 2009 г.

На думку спецыялістаў, да сетак 5G павінны прымяняцца наступныя патрабаванні:

  • прапускная здольнасць сеткі звыш 10 Гбіт/с;
  • падтрымка адначасовага падлучэння да 100 млн прылад/км2;
  • затрымка перадачы дадзеных на радыёінтэрфейсе не больш за 1 мс.

Пры гэтым у сетках 5G будуць прадастаўляцца такія паслугі, як:

  • зверхшырокапалосная мабільная сувязь (Extreme Mobile Broadband, xMBB) – рэалізацыя ультрашырокапалоснай сувязі з мэтай перадачы «цяжкага» кантэнту;
  • масавая межмашынная сувязь (Massive Machine-Type Communications, mMTC) – падтрымка «інтэрнэту рэчаў» (ультравузкапалосная сувязь);
  • звышнадзейная межмашынная сувязь (Ultra-reliable MTC, uMTC) – забеспячэнне асаблівага класу паслуг з вельмі нізкімі затрымкамі.

Крыніцы: ComNews, 1234g.ru.