Афіцыйна апублікаваны тэхнічны рэгламент Рэспублікі Беларусь «Сродкі электрасувязі. Бяспека»

22 чэрвеня 2018 г. пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 469 «Аб зацвярджэнні тэхнічнага рэгламенту Рэспублікі Беларусь» Сродкі электрасувязі. Бяспека» (ТР2018/024/BY) і унясенні змянення ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 кастрычніка 2016 г. № 849» зацверджаны і з 1 студзеня 2019 г. ўводзіцца ў дзеянне тэхнічны рэгламент Рэспублікі Беларусь «Сродкі электрасувязі. Бяспека» (ТР 2018/024/BY). Гэтай жа пастановай з 1 студзеня 2019 г. з Пераліку аб’ектаў абавязковага пацвярджэння адпаведнасці Нацыянальнай сістэмы пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Урада ад 21.10.2016 № 849, выключаецца пункт 10 «Сродкі электрасувязі».

Афіцыйны тэкст ТР 2018/024/BY можна паглядзець тут.

Дакументы аб ацэнцы адпаведнасці сродкаў электрасувязі, выдадзеныя (прынятыя) у Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь да дня ўвядзення ў дзеянне тэхнічнага рэгламенту, сапраўдныя да заканчэння тэрміну іх дзеяння.

Права растлумачваць пытанні прымянення тэхнічнага рэгламенту належыць Мінсувязі.