Афіцыйна апублікаваны тэхнічны рэгламент Рэспублікі Беларусь «Сродкі электрасувязі. Бяспека»
25.06.2018 #рэгуляванне #пацвярджэнне адпаведнасці
22 чэрвеня 2018 г. пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 469 «Аб зацвярджэнні тэхнічнага рэгламенту Рэспублікі Беларусь» Сродкі электрасувязі. Бяспека» (ТР2018/024/BY) і унясенні змянення ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 кастрычніка 2016 г. № 849» зацверджаны і з 1 студзеня 2019 г. ўводзіцца ў дзеянне тэхнічны рэгламент Рэспублікі Беларусь «Сродкі электрасувязі. Бяспека» (ТР 2018/024/BY). Гэтай жа пастановай з 1 студзеня 2019 г. з Пераліку аб’ектаў абавязковага пацвярджэння адпаведнасці Нацыянальнай сістэмы пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Урада ад 21.10.2016 № 849, выключаецца пункт 10 «Сродкі электрасувязі».
Афіцыйны тэкст ТР 2018/024/BY можна паглядзець тут.
Дакументы аб ацэнцы адпаведнасці сродкаў электрасувязі, выдадзеныя (прынятыя) у Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь да дня ўвядзення ў дзеянне тэхнічнага рэгламенту, сапраўдныя да заканчэння тэрміну іх дзеяння.
Права растлумачваць пытанні прымянення тэхнічнага рэгламенту належыць Мінсувязі.
Штогадовы Форум па разумным устойлівым гарадам адбудзецца 16–18 сакавіка 2021 года ў Мінску
16–18 сакавіка 2021 года ў Мінску адбудзецца штогадовы Форум па разумным устойлівым гарадам – свайго роду пляцоўка для абмеркавання актуальных пытанняў у гэтай сферы. Мерапрыемства будзе цікава прадстаўнікам ведамстваў, рэгулятарных органаў, тэлекамунікацыйных аператараў, навучальных устаноў, навуковых і праектных інстытутаў, вытворцам абсталявання, распрацоўнікам і іншым.
Рэспубліканскі турнір па інтэлектуальных гульнях «Эрудыяваны сувязіст – 2020»
23 снежня 2020 года рэжыме online на базе Міжнароднага цэнтра камутацыі РУП »Белтэлекам» прайшоў рэспубліканскі турнір па інтэлектуальных гульнях «Эрудыяваны сувязіст – 2020».
Паважаныя чытачы, прадстаўляем вашай увазе чарговы выпуск часопіса «Веснік сувязі» (№ 6/2020)
Прадстаўляем вашай увазе чарговы выпуск часопіса «Веснік сувязі» (№ 6/2020)
Рэгіянальны форум МСЭ па пытаннях развіцця (РФР-СНД) адбыўся ў снежні
14–15 снежня 2020 года ў рэжыме анлайн адбыўся Рэгіянальны форум МСЭ па пытаннях развіцця (РФР-СНД), у якім узялі ўдзел супрацоўнікі ААТ «Гіпрасувязь».
Дзяржаўная рэгістрацыя навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ: абмеркаванне, пытанні, адказы
14 снежня 2020 года Мінску ў фармаце відэаканферэнцыі адбыўся рэспубліканскі семінар, прысвечаны пытанням дзяржаўнай рэгістрацыі навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ.