2 снежня 2016 г. нацыянальную экспазіцыю Рэспублікі Беларусь на міжнароднай выставе Bakutel-2016 наведалі Міністр сувязі і высокіх тэхналогій Азербайджана Рамін Гулузаде і Генеральны дырэктар Міжнароднага бюро Сусветнага паштовага саюза Бішар Хусейн. Ганаровыя госці пазнаёміліся з беларускімі кампаніямі, прадстаўленымі на стэндзе. У прыватнасці, яны прынялі ўдзел у цырымоніі афіцыйнага гашэння мастацкага маркіраванага канверта памятным штэмпелем «Міжнародная выстава-канферэнцыя па тэлекамунікацыях і інфармацыйных тэхналогіях Bakutel-2016».

У выставе бяруць удзел 200 кампаній з 18 краін. 9 краін – Аўстрыя, Беларусь, Іран, Італія, Францыя, Каралеўства Нідэрландаў, Славенія, Турцыя і Харватыя – прадставілі свае нацыянальныя стэнды. Удзельнікі выставы могуць пазнаёміцца з інавацыйнымі рашэннямі, прэзентаваныя на Bakutel-2016 вядучымі азербайджанскімі кампаніямі і вядомымі сусветнымі брэндамі, з новымі паслугамі ў сферы ІКТ, праектамі ў галіне сувязі, пошты, нанатэхналогій, электроннага ўрада і інш.

Лічбавыя тэхналогіі для развіцця адукацыйнай інфраструктуры гарадоў Беларусі
Дырэктар ААТ «Гіпрасувязь» прыме ўдзел у XIV Міжнародным форуме «Беларускі транспартны тыдзень – 2024»
Абноўлены Рэгламент радыёсувязі ўступае ў сілу з 1 студзеня 2025 года
Выйшаў чарговы нумар часопіс "Веснiк сувязi"