Нацыянальны стэнд Рэспублікі Беларусь на міжнароднай выставе Bakutel-2016 наведалі ганаровыя госці

02.12.2016 #мерапрыемствы

2 снежня 2016 г. нацыянальную экспазіцыю Рэспублікі Беларусь на міжнароднай выставе Bakutel-2016 наведалі Міністр сувязі і высокіх тэхналогій Азербайджана Рамін Гулузаде і Генеральны дырэктар Міжнароднага бюро Сусветнага паштовага саюза Бішар Хусейн. Ганаровыя госці пазнаёміліся з беларускімі кампаніямі, прадстаўленымі на стэндзе. У прыватнасці, яны прынялі ўдзел у цырымоніі афіцыйнага гашэння мастацкага маркіраванага канверта памятным штэмпелем «Міжнародная выстава-канферэнцыя па тэлекамунікацыях і інфармацыйных тэхналогіях Bakutel-2016».

 

 

У выставе бяруць удзел 200 кампаній з 18 краін. 9 краін – Аўстрыя, Беларусь, Іран, Італія, Францыя, Каралеўства Нідэрландаў, Славенія, Турцыя і Харватыя – прадставілі свае нацыянальныя стэнды. Удзельнікі выставы могуць пазнаёміцца з інавацыйнымі рашэннямі, прэзентаваныя на Bakutel-2016 вядучымі азербайджанскімі кампаніямі і вядомымі сусветнымі брэндамі, з новымі паслугамі ў сферы ІКТ, праектамі ў галіне сувязі, пошты, нанатэхналогій, электроннага ўрада і інш.

 

Форум МСЭ па лічбавай трансфармацыі: умацаванне рэгіянальнага супрацоўніцтва і абмен досведам

28 жніўня пачаў работу Форум Міжнароднага саюза электрасувязі па лічбавай трансфармацыі.

Дзелавы форум Рэспублікі Беларусь і Тамбоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі

Беларусь і Тамбоўская вобласць актыўна пашыраюць узаемадзеянне.

Рэспубліка Беларусь і Курская вобласць працягваюць супрацоўніцтва ў сферы лічбавізацыі

«Беларусфільм» прадстаўляе фільм «На другім беразе»

У Беларусі пачаў дзейнічаць вызначаны Мінсувязі парадак ацэнкі ўзроўню лічбавага развіцця