Органам па сертыфікацыі сродкаў і паслуг электрасувязі рэалізаваная магчымасць электроннай падачы і рэгістрацыі заявак на правядзенне работ па пацвярджэнню адпаведнасці прадукцыі і паслуг электрасувязі з дапамогай электроннага рэсурсу e-cert.by.
Заяўнік можа падаць заяўку дыстанцыйна на любы від пацвярджэння адпаведнасці патрабаванням Нацыянальнай сістэмы пацвярджэння адпаведнасці і тэхнічным рэгламентам Мытнага саюза. Дадзены сэрвіс значна спрашчае і паскарае працэдуру пацвярджэння адпаведнасці. Рэгістрацыя ўліковага запісу карыстальніка (асабістага кабінета заказчыка) дазваляе ажыццяўляць аператыўны маніторынг за ходам выканання працэдур па пацвярджэнню адпаведнасці, а таксама весці рабочую перапіску з экспертам-аўдытарам і кіраўніцтвам цэнтра сертыфікацыі, своечасова атрымліваць інфармацыю аб прымаемых па заяўцы рашэннях. Аднак падача электроннай заяўкі не выключае прадастаўлення ў Орган па сертыфікацыі камплекта дакументаў на папяровым носьбіце ў адпаведнасці з тэхнічным кодэксам ўсталяванай практыкі 5.1.02 і 5.1.03.
Электронны адрас інтэрнэт-партала: www.e-cert.by.
Абноўлены Рэгламент радыёсувязі ўступае ў сілу з 1 студзеня 2025 года
Выйшаў чарговы нумар часопіс "Веснiк сувязi"
XVIII Беларускі энергетычны і экалагічны форум адбудзецца ў Мінску ў кастрычніку
Форум МСЭ па лічбавай трансфармацыі: умацаванне рэгіянальнага супрацоўніцтва і абмен досведам