Bakutel-2016: выстава завяршылася, праца працягваецца

З 29 лістапада па 2 снежня ў сталіцы Азербайджана г. Баку праходзіла міжнародная выстава і канферэнцыя па тэлекамунікацыях і інфармацыйных тэхналогіях Bakutel-2016.

Ужо больш за 20 гадоў гэты маштабны форум збірае на сваёй пляцоўцы вядучых гульцоў тэлекамунікацыйнага рынку.

Актыўны ўдзел у працы выставы прымала Рэспубліка Беларусь. На нацыянальным стэндзе свае магчымасці прэзентавалі сем кампаній: ААТ «Гіпрасувязь», РУП «Белтэлекам», РУП «Белпошта», ААТ «Прамсувязь», НІРУП «Інстытут прыкладных праграмных сістэм», УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі», СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы», а таксама Дэпартамент інфарматызацыі Мінсувязі. Прыемна адзначыць, што нацыянальная экспазіцыя Рэспублікі Беларусь адзначана сертыфікатам «Самы арыгінальны стэнд».

 

certificate belarus

 

На працягу чатырох дзён на беларускім стэндзе вялася актыўная праца, праходзілі дзелавыя сустрэчы і перамовы. Удзел у Bakutel-2016 – гэта унікальная магчымасць прэзентаваць свае праекты шырокаму колу зацікаўленых з Азербайджана і ўвогуле Прыкаспійскага рэгіёну, знайсці новых партнёраў, абмеркаваць перспектыўныя напрамкі работы. Традыцыйна на выставе сканцэнтраваны інавацыйныя рашэнні, распрацоўкі, актуальныя трэнды ІКТ-сферы.

Дзелавая праграма Bakutel-2016 была насычанай і шматграннай. Безумоўна, бізнэс-кантакты нададуць імпульс далейшай сумеснай плённай працы.

Яркія моманты Bakutel-2016 – у фотарэпартажы з выставы.