Bakutel-2016: выстава завяршылася, праца працягваецца
05.12.2016 #мерапрыемствы #паслугі
З 29 лістапада па 2 снежня ў сталіцы Азербайджана г. Баку праходзіла міжнародная выстава і канферэнцыя па тэлекамунікацыях і інфармацыйных тэхналогіях Bakutel-2016.
Ужо больш за 20 гадоў гэты маштабны форум збірае на сваёй пляцоўцы вядучых гульцоў тэлекамунікацыйнага рынку.
Актыўны ўдзел у працы выставы прымала Рэспубліка Беларусь. На нацыянальным стэндзе свае магчымасці прэзентавалі сем кампаній: ААТ «Гіпрасувязь», РУП «Белтэлекам», РУП «Белпошта», ААТ «Прамсувязь», НІРУП «Інстытут прыкладных праграмных сістэм», УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі», СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы», а таксама Дэпартамент інфарматызацыі Мінсувязі. Прыемна адзначыць, што нацыянальная экспазіцыя Рэспублікі Беларусь адзначана сертыфікатам «Самы арыгінальны стэнд».
На працягу чатырох дзён на беларускім стэндзе вялася актыўная праца, праходзілі дзелавыя сустрэчы і перамовы. Удзел у Bakutel-2016 – гэта унікальная магчымасць прэзентаваць свае праекты шырокаму колу зацікаўленых з Азербайджана і ўвогуле Прыкаспійскага рэгіёну, знайсці новых партнёраў, абмеркаваць перспектыўныя напрамкі работы. Традыцыйна на выставе сканцэнтраваны інавацыйныя рашэнні, распрацоўкі, актуальныя трэнды ІКТ-сферы.
Дзелавая праграма Bakutel-2016 была насычанай і шматграннай. Безумоўна, бізнэс-кантакты нададуць імпульс далейшай сумеснай плённай працы.
Яркія моманты Bakutel-2016 – у фотарэпартажы з выставы.
Перапіс насельніцтва
Перапіс ажыццяўляецца адзін раз у 10 гадоў. У Рэспубліцы Беларусь перапіс насельніцтва пройдзе з 4 па 30 кастрычніка 2019 г.
Прадстаўнікі ААТ «Гіпрасувязь» бяруць удзел у працы 3-га Міжрэгіянальнага семінара-практыкума Міжнароднага саюза электрасувязі па падрыхтоўцы да Сусветнай канферэнцыі радыёсувязі 2019 года
У перыяд з 4 па 6 верасня 2019 года ў г. Жэневе (Швейцарыя) праходзіць 3-ці Міжрэгіянальны семінар-практыкум Міжнароднага саюза электрасувязі (МСЭ) па падрыхтоўцы да Сусветнай канферэнцыі радыёсувязі 2019 года (СКР-19).
Перагляд стандарту СТБ 2156-2014 «Сродкі электрасувязі мультысэрвісных сетак. Асноўныя параметры і характарыстыкі»
У новай рэдакцыі улічаны папярэднія змены 1 і 2. Замест спасылак на міжнародныя стандарты, якія прысутнічалі ў рэдакцыі 2014 года, уведзены лікавыя значэнні параметраў інтэрфейсаў фізічнага ўзроўню, канкрэтныя характарыстыкі і гранічныя маскі нарматыўных патрабаванняў. Дадаткова прыведзены спасылкі на метады выпрабаванняў сродкаў электрасувязі.
36/25-е сумеснае пасяджэнне Камісіі РСС па каардынацыі міжнароднага супрацоўніцтва і Рабочай групы па працы з МСЭ пры КМС
23 жніўня 2019 года адбылося 36/25-е сумеснае пасяджэнне Камісіі РСС па каардынацыі міжнароднага супрацоўніцтва і Рабочай групы па працы з МСЭ пры КМС у фармаце відэа-канферэнц-сувязі.