Навука і даследаванні
ААТ «Гіпрасувязь» ажыццяўляе навуковае забеспячэнне галіны па пытаннях электрасувязі, будаўніцтва, радыёчастотнага рэсурсу, міжнароднай дзейнасці, стандартызацыі, метралогіі, сертыфікацыі і ліцэнзавання. Нашы спецыялісты задзейнічаны ў пошуку рашэнняў па найбольш актуальных пытаннях у галіне электрасувязі, фарміраванні і суправаджэнні напрамкаў доўгатэрміновай навукова-тэхнічнай палітыкі, распрацоўцы праграм і канцэпцый развіцця рынку сродкаў і паслуг электрасувязі, каардынацыі міжнароднага супрацоўніцтва, а таксама распрацоўцы тэхнічных нарматыўных прававых актаў у сферы стандартызацыі.