У ААТ «Гіпрасувязь» прайшла выстава дзіцячага малюнка «Я малюю ПРАВЫ»

Дзень Канстытуцыі – адно з найважнейшых дзяржаўных святаў. Уступленне ў сілу 30 сакавіка 1994 г. Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь фактычна падвяло вынік фарміраванню незалежнай беларускай дзяржавы на іншай сацыяльна-эканамічнай аснове, замацавала арыенціры грамадскага развіцця і яго перспектывы. Яна ўсталявала прынцыпы дэмакратычнага ладу (народаўладдзе, падзел уладаў, палітычны плюралізм, вяршэнства права), прыярытэт правоў і свабод чалавека, першынство міжнароднага права.

Ужо чвэрць стагоддзя Рэспубліка Беларусь, абапіраючыся на Канстытуцыю, развіваецца і ўмацоўваецца ў якасці дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы. Мінулы перыяд пацвердзіў прыхільнасць беларускага народа да агульначалавечых каштоўнасцей.

У ААТ «Гіпрасувязь» прайшла выстава дзіцячага малюнка «Я малюю ПРАВЫ», прысвечаная 25-годдзю з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і станаўлення інстытута прэзідэнцтва. Творчыя работы дзяцей на такую важную тэму, акрамя радасці творчасці, спрыяюць развіццю іх ведаў аб Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, павышэнню прававой адукаванасці, а таксама выхаванню павагі да закону і права.