Спецыялісты аддзела электрасілкавання апаратуры сувязі наведалі выставы «Аўтаматызацыя. Электроніка – 2017» і «Электратэх. Святло – 2017»

Спецыялісты аддзела электрасілкавання апаратуры сувязі наведалі выставы «Аўтаматызацыя. Электроніка – 2017» і «Электратэх. Святло – 2017», якія праводзіліся з 7 па 10 лютага 2017 г. у Мінску, вул. Я. Купалы, 27.

«Аўтаматызацыя. Электроніка» – гэта адзіная ў Беларусі спецыялізаваная выстава айчынных і сусветных вытворцаў, пастаўшчыкоў сродкаў аўтаматызацыі і электронных кампанентаў, тэхналагічнага абсталявання і матэрыялаў для электроннай і электратэхнічнай прамысловасці. Сёння яе арганічна дапаўняе другая выстава – «Электратэх. Святло».

Спецыялісты аддзела электрасілкавання апаратуры сувязі выкарыстоўваюць сучасныя дасягненні і новыя распрацоўкі галіны ў сваіх праектах.