Падрыхтоўка і правядзенне выпрабаванняў у НДВЛ ЭМВ

Навукова-даследчая і выпрабавальная лабараторыя электрамагнітных вымярэнняў навукова-даследчага і выпрабавальнага цэнтра ААТ «Гіпрасувязь» праводзіць выпрабаванні сродкаў электрасувязі на падставе уведзенай ў дзеянне пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21.10.2016 № 849 і ў адпаведнасці з зацверджаным пералікам аб'ектаў абавязковага пацвярджэння адпаведнасці Нацыянальнай сістэмы пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь і сваёй вобласцю акрэдытацыі.

Лабараторыя абсталявана сучаснымі сродкамі вымярэнняў і выпрабавальным абсталяваннем, уключаючы абсталяванне вядучых сусветных вытворцаў, а таксама прытрымліваецца павеваў часу і развіцця тэхналогій. У лабараторыі працуюць кампетэнтныя профільныя спецыялісты, кваліфікацыя, узровень падрыхтоўкі і назапашаны вопыт якіх з'яўляюцца гарантыяй высокай якасці выканання работ. Спецыялісты лабараторыі гатовыя аказаць метадычную і кансультацыйную дапамогу.

У цяперашні час праведзена мадэрнізацыя імітатара сеткі тэхналогіі LTE. Лабараторыя гатовая да правядзення выпрабаванняў абаненцкіх тэрміналаў і модуляў пакалення 4G.

Узоры дакументаў, неабходных для арганізацыі правядзення выпрабаванняў:

  1. Узор заяўкі на правядзенне выпрабаванняў.
  2. Узор ліста аб правядзенні выпрабаванняў.