III этап ХХI Рэспубліканскай галіновай спартакіяды спецыялістаў сувязі
18–19 мая 2019 г. у аздараўленчым лагеры «Крынічка» РУП «Белтэлекам» адбыліся спаборніцтвы III этапу ХХI Рэспубліканскай галіновай спартакіяды спецыялістаў сувязі 2019 г. Каманды спаборнічалі ў гіравым спорце, гульні на більярдзе, настольным тэнісе, гульні ў дартс, кулявой стральбе, лёгкаатлетычным кросе, гульні ў валейбол і міні-футбол. Таксама прадстаўнікі каманды прынялі ўдзел у праходжанні этапаў турыстычнай праграмы.
У асабістым першынстве лепшыя вынікі паказалі:
- Паўлавец Аксана – 1-е месца ў настольным тэнісе сярод жанчын;
- Шыкін Юры – 3-е месца ў настольным тэнісе сярод мужчын;
- Бойка Карына – 3-е месца па гульні ў дартс сярод жанчын;
- Лабковіч Андрэй – 2-е месца па гульні ў дартс сярод мужчын.
У камандных відах спорту лепшыя вынікі:
- настольны тэніс – 1-е месца;
- дартс – 2-е месца;
- міні-футбол – 2-е месца.
Па выніках круглагоднай спартакіяды 2019 г. зборная каманда ААТ «Гіпрасувязь» заняла агульнакаманднае чацвёртае месца.
Апошнія навіны
Супрацоўнікі ААТ «Гіпрасувязь» – на рэспубліканскім суботніку
Лічбавыя тэхналогіі для развіцця адукацыйнай інфраструктуры гарадоў Беларусі
Дырэктар ААТ «Гіпрасувязь» прыме ўдзел у XIV Міжнародным форуме «Беларускі транспартны тыдзень – 2024»
Абноўлены Рэгламент радыёсувязі ўступае ў сілу з 1 студзеня 2025 года
Выйшаў чарговы нумар часопіс "Веснiк сувязi"