Дзяржаўная рэгістрацыя навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ: абмеркаванне, пытанні, адказы

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь сумесна з дзяржаўнай установай «Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы» 14 снежня 2020 года Мінску ў фармаце відэаканферэнцыі правялі рэспубліканскі семінар «Дзяржаўная рэгістрацыя навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна- тэхналагічных работ: абмеркаванне, пытанні, адказы».

На семінары былі разгледжаныя наступныя пытанні:

  • Пра змены пры запаўненні формаў дакументаў, звязаных з дзяржаўнай рэгістрацыяй НДДК(Т)Р (з дакладам выступіла С.А. Суніца, загадчык сектара дзяржаўнай рэгістрацыі НДДК(Т)Р аддзела навукова-метадычнага забеспячэння рэестраў навукова-тэхнічнай дзейнасці ДУ «БелІСА»).
  • Нарматыўнае прававое забеспячэнне дзяржаўнай рэгістрацыі НДДК(Т)Р. Тыпавыя памылкі і недакладнасці, якія дапускаюцца пры запаўненні і прадастаўленні дакументаў, звязаных з дзяржаўнай рэгістрацыяй (з дакладам выступіў А.В. Цуба, загадчык аддзела навукова-метадычнага забеспячэння рэестраў навукова-тэхнічнай дзейнасці ДУ «БелІСА»).
  • Выкарыстанне інфармацыйнага рэсурсу дзяржаўнага рэестра НДДК(Т)Р для інфармацыйнага забеспячэння суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры (з дакладам выступіла Е.Л. Паўловіч, загадчык сектара дзяржаўнай рэгістрацыі правоў на вынікі навукова-тэхнічнай дзейнасці аддзела навукова-метадычнага забеспячэння рэестраў навукова-тэхнічнай дзейнасці ДУ «БелІСА»).


У мерапрыемстве ўзялі ўдзел работнікі навукова-даследчага аддзела інфакамунікацый ААТ «Гіпрасувязь».

Атрыманы ў ходзе семінара матэрыял будзе карысны ў далейшай працы па рэгістрацыі навукова-даследчых работ.