Працоўны тыдзень у ААТ «Гіпрасувязь» пачаўся з урачыстага сходу ў канферэнц-зале, дзе былі адзначаны прафесійныя і навуковыя поспехі работнікаў арганізацыі. Начальніку навукова-даследчай і выпрабавальнай лабараторыі тэрмінальнага абсталявання Воранаву Аляксандру Іванавічу ўручана ганаровая грамата Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у навукова-даследчую дзейнасць, развіццё лабараторыі і ў сувязі з Днём беларускай навукі. Таксама адбылося ўзнагароджанне спартовай каманды ААТ «Гіпрасувязь», якая заняла 2-е месца ў спаборніцтвах па лыжных гонках XX Рэспубліканскай галіновай спартакіяды работнікаў сувязі.
Дырэктар ААТ «Гіпрасувязь» адзначыў шматграннасць падзеі і пажадаў усім супрацоўнікам таварыства імкнуцца да дасягнення прафесійных, навуковых і спартыўных вышынь. Пры гэтым С.В. Новікаў нагадаў, што адным з важных складнікаў любой паспяховай кампаніі з’яўляецца добра арганізаваны вольны час яе работнікаў (ўнутрыкарпаратыўныя мерапрыемствы, заняткі спортам і ўдзел у спартыўных мерапрыемствах таварыства), бо ўсё гэта накіравана на згуртаванне калектыва і стварэнне спрыяльнай рабочай атмасферы.
Лічбавыя тэхналогіі для развіцця адукацыйнай інфраструктуры гарадоў Беларусі
Дырэктар ААТ «Гіпрасувязь» прыме ўдзел у XIV Міжнародным форуме «Беларускі транспартны тыдзень – 2024»
Абноўлены Рэгламент радыёсувязі ўступае ў сілу з 1 студзеня 2025 года
Выйшаў чарговы нумар часопіс "Веснiк сувязi"