Прагназуецца трохразовае павелічэнне IP-трафіку пад 2021 год
13.06.2017 #тэхналогіі #аналітыка
Паводле справаздачы «Наглядны індэкс развіцця сеткавых тэхналогій», апублікаванай кампаніяй Cisco у чэрвені 2017 г., сусветны аб'ём IP-трафіку пад 2021 г. павялічыцца ў тры разы і дасягне лічбы ў 278 экзабайт у месяц (у 2016 г. аналагічны паказчык складаў 96 экзабайт у месяц). Агульны гадавы аб'ём IP-трафіку пад 2021 г. наблізіцца да значэння ў 3,3 зетабайта (у 2016 г. – 1,2 зетабайта).