Завяршыліся сходы Груп дакладчыкаў 1-й Даследчай камісіі МСЭ-D

19.01.2017 #мерапрыемствы #МСЭ

З 9 па 18 студзеня ў г. Жэневе (Швейцарыя) адбыліся сходы Груп дакладчыкаў 1-й Даследчай камісіі Сектара развіцця Міжнароднага саюза электрасувязі (ДК-1 МСЭ-D). Сферамі дзейнасці ДК-1 «Спрыяльнае асяроддзе для развіцця электрасувязі/ІКТ» з'яўляюцца:

  • распрацоўка нацыянальнай палітыкі ў галіне электрасувязі/ІКТ, а таксама стратэгій у рэгулятарнай і тэхнічнай галінах, якія дазваляюць краінам атрымаць максімальную карысць ад шырокага развіцця і выкарыстання электрасувязі/ІКТ, уключаючы шырокапалосную сувязь, воблачные вылічэнні і абарону правоў спажыўцоў;
  • эканамічная палітыка і метады вызначэння кошту паслуг электрасувязі/ІКТ на нацыянальным узроўні;
  • доступ да электрасувязі/ІКТ у сельскіх і аддаленых раёнах;
  • доступ да паслуг электрасувязі/ІКТ для асоб з абмежаванымі магчымасцямі;
  • патрэбы краін, якія развіваюцца, ў кіраванні выкарыстаннем спектру, уключаючы цяперашні пераход ад аналагавага да лічбавага наземнага тэлевізійнага радыёвяшчання і выкарыстанне лічбавага дывідэнду, у дадатак да любога будучага пераходу на лічбавыя тэхналогіі.

 

Штодня на сходзе Груп дакладчыкаў разглядалася адно з наступных пытанняў, якія ўваходзяць у сферу дзейнасці ДК-1 МСЭ-D:

  • Пытанне 1/1 «Палітычныя, рэгулятарныя і тэхнічныя аспекты пераходу ад існуючых сетак да шырокапалосных сетак у краінах, якія развіваюцца, уключаючы сеткі наступных пакаленняў, мабільныя паслугі, паслугі OTT і ўкараненне IPv6»;
  • Пытанне 2/1 «Тэхналогіі шырокапалоснага доступу, у тым ліку IMT, для краін, якія развіваюцца»;
  • Пытанне 3/1 «Доступ да воблачных вылічэнняў: праблемы і магчымасці для краін, якія развіваюцца»;
  • Пытанне 4/1 «Эканамічная палітыка і метады вызначэння кошту паслуг нацыянальных сетак электрасувязі/ІКТ, у тым ліку сетак наступных пакаленняў»;
  • Пытанне 5/1 «Электрасувязь/ІКТ для сельскіх і аддаленых раёнаў»;
  • Пытанне 6/1 «Інфармацыя для спажыўцоў, абарона і правы спажыўцоў: законы, рэгуляванне, эканамічныя асновы, сеткі спажыўцоў»;
  • Пытанне 7/1 «Доступ да паслуг электрасувязі/ІКТ для асоб з абмежаванымі магчымасцямі»;
  • Пытанне 8/1 «Экспэртыза стратэгій і метадаў пераходу ад аналагавага да лічбавага наземнага радыёвяшчання і ўкаранення новых паслуг»;
  • Рэзалюцыя 9 «Удзел краін, у асаблівасці тых, якія развіваюцца, у кіраванні выкарыстаннем спектру».

 

Больш падрабязна з разгледжанымі на сходах пытаннямі і выніковымі дакументамі можна азнаёміцца на сайце МСЭ.

Паважаныя чытачы, прапануем вашай увазе агляд публікацый чарговага выпуску часопіса «Веснiк сувязi»

Перапіс насельніцтва

Перапіс ажыццяўляецца адзін раз у 10 гадоў. У Рэспубліцы Беларусь перапіс насельніцтва пройдзе з 4 па 30 кастрычніка 2019 г.

Прадстаўнікі ААТ «Гіпрасувязь» бяруць удзел у працы 3-га Міжрэгіянальнага семінара-практыкума Міжнароднага саюза электрасувязі па падрыхтоўцы да Сусветнай канферэнцыі радыёсувязі 2019 года

У перыяд з 4 па 6 верасня 2019 года ў г. Жэневе (Швейцарыя) праходзіць 3-ці Міжрэгіянальны семінар-практыкум Міжнароднага саюза электрасувязі (МСЭ) па падрыхтоўцы да Сусветнай канферэнцыі радыёсувязі 2019 года (СКР-19).

Перагляд стандарту СТБ 2156-2014 «Сродкі электрасувязі мультысэрвісных сетак. Асноўныя параметры і характарыстыкі»

У новай рэдакцыі улічаны папярэднія змены 1 і 2. Замест спасылак на міжнародныя стандарты, якія прысутнічалі ў рэдакцыі 2014 года, уведзены лікавыя значэнні параметраў інтэрфейсаў фізічнага ўзроўню, канкрэтныя характарыстыкі і гранічныя маскі нарматыўных патрабаванняў. Дадаткова прыведзены спасылкі на метады выпрабаванняў сродкаў электрасувязі.

36/25-е сумеснае пасяджэнне Камісіі РСС па каардынацыі міжнароднага супрацоўніцтва і Рабочай групы па працы з МСЭ пры КМС

23 жніўня 2019 года адбылося 36/25-е сумеснае пасяджэнне Камісіі РСС па каардынацыі міжнароднага супрацоўніцтва і Рабочай групы па працы з МСЭ пры КМС у фармаце відэа-канферэнц-сувязі.