Абавязковае пацвярджэнне адпаведнасці сродкаў электрасувязі патрабаванням Нацыянальнай сістэмы пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь

23.12.2016 #паслугі #пацвярджэнне адпаведнасці

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21.10.2016 № 849 зацверджаны Пералік аб'ектаў абавязковага пацвярджэння адпаведнасці Нацыянальнай сістэмы пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь (далей – Пералiк).

Тлумачэнні некаторых пытанняў аб пацвярджэнні адпаведнасці

Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь дазваляе органам па сертыфікацыі праводзіць работы па пацвярджэнню адпаведнасці аб'ектаў, уключаных у Пералiк, да даты ўвядзення абавязковага пацвярджэння адпаведнасці названых аб'ектаў.

Пры гэтым датай пачатку дзеяння дакумента аб пацвярджэнні адпаведнасці будзе з'яўляцца дата ўвядзення ў дзеянне абавязковага пацвярджэння адпаведнасці ў дачыненні да адпаведнай прадукцыі.

У адпаведнасці з п. 3 пастановы № 849 яго дзеянне не распаўсюджваецца:

  • на прадукцыю, якая была ў эксплуатацыі (спажыванні);
  • прадукцыю, увезеную юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі ў якасці камплектуючых вырабаў, матэрыялаў і сыравіны для выкарыстання ва ўласнай вытворчасці пры наяўнасці ў іх сертыфікатаў адпаведнасці Нацыянальнай сістэмы пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь на гатовую прадукцыю, што вырабляецца з ужываннем названых камплектуючых вырабаў, матэрыялаў і сыравіны;
  • прадукцыю, увезеную ў якасці узораў, экспанатаў і рэкламных матэрыялаў для правядзення выстаў, кірмашоў, рэкламных акцый;
  • прадукцыю, увезеную ў якасці проб і ўзораў для правядзення выпрабаванняў у мэтах сертыфікацыі або прыняцця дэкларацыі аб адпаведнасці, выпрабаванняў і даследаванняў у іншых мэтах;
  • прадукцыю, увезеную ў адзінкавых экземплярах (колькасцях), прадугледжаных адной знешнегандлёвай дамовай, толькі для ўласнага выкарыстання юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі (у т. л. для даследавання, вывучэння і выпрабаванняў), якія завезлі дадзеную прадукцыю;
  • нехарчовую прадукцыю, увезеную ў якасці сыравіны, матэрыялаў і камплектуючых для выканання заказаў замежных арганізацый па вырабе прадукцыі ў адпаведнасці з заключанымі дагаворамі, не прызначаную для рэалізацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
  • прадукцыю, увезеную для выкарыстання ў навукова-даследчых мэтах, у т. л. для выканання навукова-даследчых праграм;
  • прадукцыю, што рэалізуецца ў камісійным гандлі, прынятую ад грамадзян;
  • тавары (маёмасць), якія паступілі ў якасці замежнай бязвыплатнай дапамогі і міжнароднай тэхнічнай дапамогі;
  • маёмасць, знятую, арыштаваную, а таксама канфіскаваную паводле прысуду (пастановы) суда альбо звернутую ў даход дзяржавы іншым спосабам, маёмасць, на якую звяртаецца спагнанне ў кошт нявыкананага падатковага абавязацельства, нявыплачаных пеняў, і маёмасць, вызваленую ад арышту органам, які вядзе крымінальны працэс;
  • тавары, прызначаныя для папярэджання і ліквідацыі стыхійных бедстваў і іншых надзвычайных сітуацый;
  • прадукцыю, прызначаную для рэалізацыі ў магазінах бяспошліннага гандлю;
  • прадукцыю, якая ўвозіцца для выкарыстання дыпламатычнымі або консульскімі прадстаўніцтвамі замежных дзяржаў, прадстаўніцтвамі міжнародных арганізацый або прызначаную выключна для забеспячэння дзейнасці прадстаўніцтваў замежных арганізацый, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
  • прадукцыю, якая паступіла ў рознічную гандлёвую сетку да наступлення тэрміну, з якога ўводзіцца абавязковае пацвярджэнне адпаведнасці гэтага віду прадукцыі;
  • прадукцыю, якая пастаўляецца на экспарт па знешнегандлёвых кантрактах.

 

Пацвярджэнне адпаведнасці праводзіцца ў форме:

  • сертыфікацыі;
  • дэкларавання.

У адпаведнасці з Пералікам сродкі электрасувязі, вызначаныя пунктамі 10.1–10.4, падлягаюць сертыфікацыі, пунктамі 10.5–10.16 – дэклараванню.

 

Дэклараванне адпаведнасці патрабаванням Нацыянальнай сістэмы пацвярджэння адпаведнасці – форма абавязковага пацвярджэння адпаведнасці вытворцам (прадаўцом), зарэгістраваным згодна з ўстаноўленым парадкам ў Рэспубліцы Беларусь.

Працэдура дэкларавання прадукцыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі ТКП 5.1.03-2012 «Нацыянальная сістэма пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь. Дэклараванне адпаведнасці прадукцыі. Асноўныя палажэнні».

Дэклараванне адпаведнасці праводзіцца паводле схем, устаноўленых у ТКП 5.1.03 (дадатак Б).

Пералік дакументаў, якія прадстаўляюцца пры рэгістрацыі дэкларацыі аб адпаведнасці:

  • Заява на рэгістрацыю дэкларацыі аб адпаведнасці (бланк заявы).
  • Прынятая дэкларацыя аб адпаведнасці (форма дэкларацыі).
  • Дакументы, якія пацвярджаюць правамоцнасць заяўніка на прыняцце дэкларацыі аб адпаведнасці (копіі):
  • пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка ў Рэспубліцы Беларусь;
  • дазвол на адкрыццё прадстаўніцтва замежнай арганізацыі, выдадзенае Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь (пры неабходнасці);
  • спецыяльны дазвол (ліцэнзія) (пры неабходнасці);
  • дагавор (кантракт) (пры наяўнасці), таварасуправаджальных дакументацыя: инвойс, таварная накладная і т. п. (для партыі прадукцыі або адзінкавага вырабы);
  • дагавор на прадстаўленне інтарэсаў замежнай юрыдычнай асобы з указаннем правы прадстаўніка на падачу заявы на рэгістрацыю дэкларацыі аб адпаведнасці і адказнасці ў частцы забеспячэння адпаведнасці серыйна выпускаемай прадукцыі патрабаванням канкрэтных тэхнічных нарматыўных прававых актаў (пры неабходнасці для серыйна выпускаемай прадукцыі);
  • пратакол выпрабаванняў, праведзеных у выпрабавальным цэнтры, акрэдытаваным у Нацыянальнай сістэме акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь;
  • ўзоры маркіроўкі прадукцыі;
  • дакументы, якія пацвярджаюць кантроль у працэсе вытворчасці: сертыфікат на сістэму кіравання якасцю, прадукцыю; справаздача аб праверцы вытворчасці (пры рэгістрацыі дэкларацыі аб адпаведнасці серыйна выпускаемай прадукцыі).

 

Усе дакументы, названыя вышэй, павінны распаўсюджвацца на дэкларавальную прадукцыю, іх копіі павінны быць засведчаныя подпісам і пячаткай заяўніка.

Дэкларацыя аб адпаведнасці падпісваецца кіраўніком (упаўнаважаным намеснікам) арганізацыі-заяўніка і завяраецца пячаткай.

 

Орган па сертыфікацыі пры рэгістрацыі дэкларацыі аб адпаведнасці аналізуе:

  • правамоцнасць заяўніка прымаць дэкларацыю аб адпаведнасці;
  • дакладнасць пазначэння ў дэкларацыі ТНПА, на адпаведнасць патрабаванням якіх ажыццяўляецца пацвярджэнне адпаведнасці;
  • правільнасць афармлення дэкларацыі аб адпаведнасці.

Пры станоўчых выніках аналізу орган па сертыфікацыі ў тэрмін да 5 дзён прысвойвае дэкларацыі рэгістрацыйны нумар і праводзіць рэгістрацыю прынятай дэкларацыі аб адпаведнасці ў Адзіным рэестры выдадзеных сертыфікатаў адпаведнасці і зарэгістраваных дэкларацый аб адпаведнасці Рэспублікі Беларусь.

Аплата работ па рэгістрацыі дэкларацыі ажыццяўляецца заяўнікам на падставе дагавора (рахунку-фактуры) на рэгістрацыю дэкларацыі аб адпаведнасці, якая прадастаўляецца заяўніку пасля прыняцця і разгляду заяўкі на рэгістрацыю дэкларацыі. Падставай для рэгістрацыі дэкларацыі з'яўляецца, у т. л. копія аплатнага дакумента аб аплаце паслугі.

 

 Кошт рэгістрацыі дэкларацыі аб адпаведнасці:

  • партыя сродкаў электрасувязі – 95 руб.;
  • серыйную вытворчасць – 170 руб.

У сярэднім кошт правядзення выпрабаванняў аднаго ўзору абсталявання з партыі складае прыблізна ад 400 да 2000 руб. у залежнасці ад функцыянальных магчымасцяў сродкаў электрасувязі.

Зарэгістраваная дэкларацыя разам з дакументамі, на падставе якіх яна была прынятая, перадаецца заяўнiку.

Дэкларацыя аб адпаведнасці уступае ў сілу з даты яе рэгістрацыі ў рэестры Сістэмы.

Заяўнік мае права замест прыняцця дэкларацыі аб адпаведнасці на прадукцыю, уключаную ў Пералiк, правесці сертыфікацыю з атрыманнем сертыфіката адпаведнасці.

Дырэктар ААТ «Гіпрасувязь» прыме ўдзел у XIV Міжнародным форуме «Беларускі транспартны тыдзень – 2024»

Абноўлены Рэгламент радыёсувязі ўступае ў сілу з 1 студзеня 2025 года

Выйшаў чарговы нумар часопіс "Веснiк сувязi"

XVIII Беларускі энергетычны і экалагічны форум адбудзецца ў Мінску ў кастрычніку

Форум МСЭ па лічбавай трансфармацыі: умацаванне рэгіянальнага супрацоўніцтва і абмен досведам

28 жніўня пачаў работу Форум Міжнароднага саюза электрасувязі па лічбавай трансфармацыі.