Навукова-даследчы і выпрабавальны цэнтр


Атэстат акрэдытацыі BY/112 1.0332. Дата рэгістрацыі атэстата: 01.06.1998.

Тэрмін дзеяння атэстата: 30.10.2020–30.10.2025.

Вобласць акрэдытацыі НДВЦ

НДВЦ праводзіць выпрабаванні сродкаў сувязі з 1996 г.

НДВЦ валодае сучасным вымяральным абсталяваннем, якое дазваляе ажыццяўляць выпрабаванні абсталявання электрасувязі і абсталявання інфармацыйных тэхналогій. Праводзіць выпрабаванні абсталявання ў даследчых мэтах пры вырашэнні задач ЭМС. Высокакваліфікаваныя спецыялісты гатовыя вырашыць любую задачу з улікам спецыяльных патрабаванняў.

НДВЦ мае вялікі вопыт распрацоўкі стандартаў, тэхнічных патрабаванняў, методык выканання вымярэнняў і іншай тэхнічнай дакументацыі, якая забяспечвае дзейнасць у галіне выпрабаванняў, пацвярджэння адпаведнасці патрабаванням ТНПА.

У склад цэнтра ўваходзяць:

Навукова-даследчая і выпрабавальная лабараторыя тэрмінальнага абсталявання (НДВЛ ТА).
Навукова-даследчая лабараторыя сістэм і прылад сувязі (НДЛ СУС).
Навукова-даследчая і выпрабавальная лабараторыя электрамагнітных вымярэнняў (НДВЛ ЭМВ).

 

Адрас НДВЦ: 220012, г. Мінск, вул. Сурганава, 24, к. 305/2
Тэл.: (+375 17) 293 81 15