Пасяджэнне Рабочай групы высокага ўзроўню па развіцці інфармацыйнага грамадства
17.10.2016 #мерапрыемствы #СНД
У адпаведнасці з планам работы Рэгіянальнай садружнасці ў галіне сувязі (РСС) з 29 лістапада па 2 снежня 2016 г. у Баку (Азербайджанская Рэспубліка) адбудзецца 4-е пасяджэнне Рабочай групы высокага ўзроўню па развіцці інфармацыйнага грамадства (РГВУ). Мерапрыемства пройдзе ў рамках 22-й Азербайджанскай міжнароднай выставы і канферэнцыі «Тэлекамунікацыі і інфармацыйныя тэхналогіі» (BakuTel-2016). У ходзе пасяджэння РГВУ плануецца абмеркаваць наступныя пытанні:
- аб выпрацоўцы прапаноў па асновах і механізмах рэалізацыі для фарміравання лічбавага рынку краін – удзельніц РСС (унесена па прапанове адміністрацыі сувязі (АС) Азербайджанскай Рэспублікі);
- аб падрыхтоўцы прапаноў па дэманапалізацыі рынку праграмнага забеспячэння (унесена па прапанове АС Расійскай Федэрацыі);
- аб супрацоўніцтве па пытаннях развіцця электроннага ўрада, а таксама па выпрацоўцы асноў для аказання сацыяльна значных электронных паслуг у дзяржавах – удзельніцах РСС (унесена па прапанове АС Расійскай Федэрацыі);
- аб супрацоўніцтве і выпрацоўцы падыходаў краін – удзельніц РСС ў пытаннях кіравання інтэрнэтам (унесена па прапанове АС Расійскай Федэрацыі);
- аб падрыхтоўцы прапаноў па ўзаемадзеянню цэнтраў апрацоўкі дадзеных (унесена па прапанове АС Рэспублікі Казахстан);
- аб фарміраванні і выкарыстанні інфармацыйных рэсурсаў (унесена па прапанове АС Рэспублікі Беларусь);
- аб супрацоўніцтве ў пытаннях падрыхтоўкі кваліфікаваных спецыялістаў і навуковых кадраў у сферы ІКТ (унесена па прапанове АС Расійскай Федэрацыі);
- пра актуалізацыю складу РГВУ (унесена па прапанове Выканкама РСС);
- пра будучыню «інтэрнэту рэчаў» (унесена па прапанове Выканкама РСС).
Рабочая група высокага ўзроўню па развіцці інфармацыйнага грамадства ўтворана на 41-м пасяджэнні Савета кіраўнікоў АС РСС ў Мінску (лістапад 2009 г.) у рамках саміту «Злучым прастору СНД». У склад РГВУ ўваходзяць прадстаўнікі АС РСС ў рангу намеснікаў міністра.