Пасяджэнне міжведамаснай працоўнай групы

17.05.2017 #мерапрыемствы

16 мая 2017 г. прайшло пасяджэнне міжведамаснай рабочай групы (МРГ) па ўзгадненні рашэнняў па структуры, прынцыпам узаемадзеяння і тэхнічным патрабаванням да ўніфікаванай сістэмы кіравання, кантролю і ўліку інфармацыі інжынерных сістэм інтэлектуальных будынкаў (далей – УСКІБ) на базе ААТ «Гіпрасувязь». Старшынёй пасяджэння выступіў Івашка Уладзімір Міхайлавіч, намеснік дырэктара па навуцы і развіццю ААТ «Гіпрасувязь», – кіраўнік МРГ.

 На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, ДА «Менская гарадская жыллёвая гаспадарка», ДВА «Белпалівагаз», УП «Мінгаз», РУП «Белтэлекам», ААТ «Прамсувязь», ЗАТ «НВП “Белсофт”», ААТ «Гіпрасувязь», ТАА «СОФТКЛУБ», Нацыянальнай акадэміі навук РБ і ТАА «Белхуавэй Тэхноладжыз».

 У рамках пасяджэння былі разгледжаны наступныя пытанні:

  1. Наконт алгарытмаў узаемадзеяння УСКІБ з інжынернымі сістэмамі інтэлектуальных будынкаў (з дакладам выступіў вядучы інжынер НДЛ СПС ААТ «Гіпрасувязь» Дзяніскін С.А.);
  2. Наконт прапаноў па ўнясенню змяненняў у дзеючыя ТНПА і распрацоўцы новых ТНПА, якія рэгламентуюць праектаванне, будаўніцтва і эксплуатацыю сістэм аўтаматызацыі інтэлектуальных будынкаў з улікам запланаванага ўкаранення УСКІБ у Рэспубліцы Беларусь.

 Па першым пытанні было прынята рашэнне ўзгадніць алгарытмы ўзаемадзеяння УСКІБ з інжынернымі сістэмамі інтэлектуальных будынкаў з улікам заўваг і прапаноў.

 Па другім пытанні – пагадзіцца з прапановай аб унясенні змяненняў у дзеючыя ТНПА і распрацоўцы новых ТНПА па выніках рэалізацыі пілотнага праекта УСКІБ.

Форум МСЭ па лічбавай трансфармацыі: умацаванне рэгіянальнага супрацоўніцтва і абмен досведам

28 жніўня пачаў работу Форум Міжнароднага саюза электрасувязі па лічбавай трансфармацыі.

Дзелавы форум Рэспублікі Беларусь і Тамбоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі

Беларусь і Тамбоўская вобласць актыўна пашыраюць узаемадзеянне.

Рэспубліка Беларусь і Курская вобласць працягваюць супрацоўніцтва ў сферы лічбавізацыі

«Беларусфільм» прадстаўляе фільм «На другім беразе»

У Беларусі пачаў дзейнічаць вызначаны Мінсувязі парадак ацэнкі ўзроўню лічбавага развіцця