Намеснік дырэктара па навуцы і развіццю ААТ "Гіпрасувязь" прыняў удзел у II з'ездзе вучоных Беларусі

18.12.2017 #мерапрыемствы #Беларусь

«Фарміраванне новай эканамічнай рэальнасці, базіс разгортвання чацвёртай прамысловай рэвалюцыі і працэсаў новай індустрыялізацыі, набыццё Беларуссю новага бачання эканамічных і грамадскіх працэсаў – усё гэта патрабуе ад беларускай навукі адпаведнага забеспячэння і суправаджэння» – так пачынаюцца агульныя палажэнні стратэгіі «Навука і тэхналогіі 2018–2040», якая разглядалася на II з'ездзе вучоных Беларусі.

У працы з’езда прыняў удзел намеснік дырэктара па навуцы і развіццю кандыдат ваенных навук, дацэнт Івашка Уладзімір Міхайлавіч. У рамках секцыйнага пасяджэння «Фізіка і інфарматыка ў тэхналогіях будучыні» праведзена выстава навуковых распрацовак, на якой прадстаўлены вынікі даследаванняў, выкананых ААТ «Гіпрасувязь» у 2016/17 гг., – прэзентацыя уніфікаванай сістэмы кіравання, кантролю і ўліку інфармацыі інжынерных сістэм інтэлектуальных будынкаў (УСКІБ). Наведвальнікі выставы азнаёміліся з прызначэннем, структурай УСКІБ, задачамі, што яна вырашае, меркаваным эфектам яе ўкаранення. У прэзентацыі распрацоўкі ўдзельнічалі супрацоўнікі навукова-даследчай лабараторыі сістэм і прылад сувязі – начальнік НДЛ СІС Сакалоўскі Аляксандр Іванавіч, вядучы інжынер Дзяніскін Сяргей Аляксеевіч, інжынер Лопуть Кірыл Валер’евіч.

Па выніках працы II З’езда вучоных Беларусі прынята рэзалюцыя, якая вызначае далейшае развіццё навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, інтэлектуалізацыі беларускай эканомікі.

Дырэктар ААТ «Гіпрасувязь» прыме ўдзел у XIV Міжнародным форуме «Беларускі транспартны тыдзень – 2024»

Абноўлены Рэгламент радыёсувязі ўступае ў сілу з 1 студзеня 2025 года

Выйшаў чарговы нумар часопіс "Веснiк сувязi"

XVIII Беларускі энергетычны і экалагічны форум адбудзецца ў Мінску ў кастрычніку

Форум МСЭ па лічбавай трансфармацыі: умацаванне рэгіянальнага супрацоўніцтва і абмен досведам

28 жніўня пачаў работу Форум Міжнароднага саюза электрасувязі па лічбавай трансфармацыі.