Уводзіцца абавязковая сертыфікацыя тэлевізараў і тэлевізійных манітораў па энергаэфектыўнасці
19.01.2019 #паслугі #пацвярджэнне адпаведнасці
З 1 верасня бягучага года згодна з п. 5.6.3 ТКП 5.2.27-2017 «Нацыянальная сістэма пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь. Пацвярджэнне адпаведнасці электрычных энергаспажывальных прылад патрабаванням энергетычнай эфектыўнасці» скончыцца магчымасць правядзення верыфікацыі па параметрах энергаэфектыўнасці на падставе пратаколаў вытворцаў.
Пры гэтым з 1 студзеня 2019 г. згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 лютага 2018 г. № 156 «Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 кастрычніка 2016 г. № 849» тэлевізары і тэлевізійныя маніторы падлягаюць абавязковай сертыфікацыі па параметрах энергаэфектыўнасці.
Орган па сертыфікацыі сродкаў і паслуг электрасувязі ААТ «Гіпрасувязь» прапануе прайсці працэдуру сертыфікацыі і атрымаць пацвярджальны дакумент у самыя кароткія тэрміны.
Усю неабходную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне (+375 17) 293 81 47 і электроннай пошце ivashkevich@giprosvjaz.by.
Мы шануем сваю рэпутацыю, а значыць, гарантуем даступнасць і своечасовасць нашых паслуг!