Каманда ААТ «Гіпрасувязь» прыняла ўдзел у III этапе XIX Рэспубліканскай галіновай спартакіяды спецыялістаў сувязі 2017 года

23.05.2017

20–21 мая 2017 г. на базе дзіцячага аздараўленчага лагера «Крынічка» прайшоў III этап спартыўных спаборніцтваў сярод арганізацый сувязі г. Мінска.

Работнікі ААТ «Гіпрасувязь» уступілі ў барацьбу за медалі па 8 відах спорту: жаночы і мужчынскі валейбол, гіравы спорт, дартс, лёгкаатлетычны крос, міні-футбол, настольны тэніс і кулявая стральба.

Высокія вынікі прадэманстравала мужчынская зборная па міні-футболе, якая заняла 2-е месца. У камандным першынстве па лёгкаатлетычным кросе і настольным тэнісе наша зборная таксама паднялася на другую прыступку п'едэстала. У асабістым першынстве лепшых вынікаў дабіліся:

  • Васілеўская Наталля, якая заняла 1-е месца па настольным тэнісе сярод жанчын;
  • Булка Аляксандра, якая заняла 3-е месца ў лёгкаатлетычным кросе (дыстанцыя – 1 км);
  • Курлыпа Аксана, якая заняла 3-е месца ў лёгкаатлетычным кросе (дыстанцыя – 0,5 км).

Па выніках спаборніцтваў каманда ААТ «Гіпрасувязь» заняла 4-е месца ў агульным заліку. Дзякуй усім удзельнікам за актыўнасць і нацэленасць на вынік!

Паважаныя чытачы, прапануем вашай увазе агляд публікацый чарговага выпуску часопіса «Веснiк сувязi»

Перапіс насельніцтва

Перапіс ажыццяўляецца адзін раз у 10 гадоў. У Рэспубліцы Беларусь перапіс насельніцтва пройдзе з 4 па 30 кастрычніка 2019 г.

Прадстаўнікі ААТ «Гіпрасувязь» бяруць удзел у працы 3-га Міжрэгіянальнага семінара-практыкума Міжнароднага саюза электрасувязі па падрыхтоўцы да Сусветнай канферэнцыі радыёсувязі 2019 года

У перыяд з 4 па 6 верасня 2019 года ў г. Жэневе (Швейцарыя) праходзіць 3-ці Міжрэгіянальны семінар-практыкум Міжнароднага саюза электрасувязі (МСЭ) па падрыхтоўцы да Сусветнай канферэнцыі радыёсувязі 2019 года (СКР-19).

Перагляд стандарту СТБ 2156-2014 «Сродкі электрасувязі мультысэрвісных сетак. Асноўныя параметры і характарыстыкі»

У новай рэдакцыі улічаны папярэднія змены 1 і 2. Замест спасылак на міжнародныя стандарты, якія прысутнічалі ў рэдакцыі 2014 года, уведзены лікавыя значэнні параметраў інтэрфейсаў фізічнага ўзроўню, канкрэтныя характарыстыкі і гранічныя маскі нарматыўных патрабаванняў. Дадаткова прыведзены спасылкі на метады выпрабаванняў сродкаў электрасувязі.

36/25-е сумеснае пасяджэнне Камісіі РСС па каардынацыі міжнароднага супрацоўніцтва і Рабочай групы па працы з МСЭ пры КМС

23 жніўня 2019 года адбылося 36/25-е сумеснае пасяджэнне Камісіі РСС па каардынацыі міжнароднага супрацоўніцтва і Рабочай групы па працы з МСЭ пры КМС у фармаце відэа-канферэнц-сувязі.