Увазе вытворцаў, прадаўцоў (пастаўшчыкоў) сродкаў электрасувязі

31.10.2017 #пацвярджэнне адпаведнасці

Добраахвотная сертыфікацыя прадукцыі і паслуг

Форма добраахвотнага пацверджання адпаведнасці прадукцыі ў тых сегментах, дзе тэхнічнае рэгуляванне не патрабуецца, але існуе патрэба і зацікаўленасць удзельнікаў рынка пацвярджаць свае канкурэнтныя перавагі з дапамогай ацэнкі адпаведнасці сваёй прадукцыі і паслуг (тэхналагічныя, ведамасныя сеткі электрасувязі, паслугі электрасувязі, паслугі па рамонце сродкаў электрасувязі, сістэмы захоўвання дадзеных, апаратныя прамысловыя комплексы), – гэта добраахвотная сертыфікацыя.

Добраахвотная сертыфікацыя праводзіцца органам па сертыфікацыі ў адпаведнасці з яго вобласцю акрэдытацыі па ініцыятыве заяўніка на правядзенне такіх работ.

Пры добраахвотным пацвярджэнні адпаведнасці заяўнік на правядзенне сертыфікацыі самастойна выбірае тэхнічныя патрабаванні, на адпаведнасць якім праводзіцца добраахвотнае пацверджанне адпаведнасці, і вызначае наменклатуру паказчыкаў, якія кантралююцца пры добраахвотным пацверджанні адпаведнасці. У наменклатуру гэтых паказчыкаў у абавязковым парадку ўключаюцца паказчыкі бяспекі, калі яны ўстаноўлены тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі ў галіне тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі на гэты аб'ект ацэнкі адпаведнасці.

Перавагі

Добраахвотная сертыфікацыя прадукцыі не дае права ажыццяўляць выпуск прадукцыі ў абарачэнне без наяўнасці абавязковага сертыфіката, калі яго атрыманне прадугледжана, т. ч. яна не замяняе сабой абавязковую сертыфікацыю, а толькі з'яўляецца дадаткам. Правядзенне падобнай працэдуры тым не менш з'яўляецца вельмі распаўсюджаным сярод кампаній. Звязана гэта з перавагамі, якія прадпрыемства атрымлівае ў выніку дадзенай ацэнкі адпаведнасці. Перш за ўсё гэта магутны штуршок для прасоўвання бізнесу: кампанія за кошт наяўнасці такога сертыфіката можа прыцягнуць інвестараў і спажыўцоў, значна павялічыць рост продажаў і ўмацаваць свой імідж. Тое ж датычыцца і ўдзелу ў конкурсах і тэндэрах.

Правядзенне работ па добраахвотнай сертыфікацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Правіламі, зацверджанымі пастановай Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2017 г. № 61 (спасылка).

Дырэктар ААТ «Гіпрасувязь» прыме ўдзел у XIV Міжнародным форуме «Беларускі транспартны тыдзень – 2024»

Абноўлены Рэгламент радыёсувязі ўступае ў сілу з 1 студзеня 2025 года

Выйшаў чарговы нумар часопіс "Веснiк сувязi"

XVIII Беларускі энергетычны і экалагічны форум адбудзецца ў Мінску ў кастрычніку

Форум МСЭ па лічбавай трансфармацыі: умацаванне рэгіянальнага супрацоўніцтва і абмен досведам

28 жніўня пачаў работу Форум Міжнароднага саюза электрасувязі па лічбавай трансфармацыі.