Пазачарговы сход груп экспертаў МСЭ па паказчыках у сферы ІКТ

24.02.2017

1–3 сакавіка 2016 г. ў Жэневе (Швейцарыя) адбудзецца пазачарговы сход Групы экспертаў па паказчыках ІКТ ў хатніх гаспадарках (EGH) і Групы экспертаў па паказчыках у галіне электрасувязі / ІКТ (EGTI).

У рамках мерапрыемства плануецца перагледзець існуючую методыку разліку індэкса развіцця ІКТ (ICT Development Index, IDI) і ўзгадніць новыя рэкамендацыі па яго ацэнцы. З гэтай мэтай на сходзе будуць прааналізаваныя выніковыя справаздачы спецыяльнай падгрупы EGTI/EGH, а таксама незалежных экспертаў і на іх аснове сфарміраваны канчатковы пералік паказчыкаў, уключаных у IDI, і рэкамендацыі па яго разліку. Рашэнне аб стварэнні спецыяльнай падгрупы EGTI / EGH было прынята ў ходзе сумеснага сходу EGTI і EGH, які адбыўся ў кастрычніку 2016 г. На дадзеную структуру ўскладаліся наступныя задачы: аналіз бягучых паказчыкаў, уключаных у IDI, іх карэкціроўка ў адпаведнасці з тэндэнцыямі развіцця ІКТ і пры неабходнасці распрацоўка і выпрацоўка рэкамендацый дзеля ўключэння ў IDI новых паказчыкаў. Паралельна аналагічную працу выконвала група незалежных экспертаў.

 Даведачна:

На сённяшні дзень індэкс развіцця ІКТ уяўляе сабой комплексны індыкатар, які складаецца з 11 паказчыкаў, аб'яднаных у 3 субіндекса: субіндекс доступу (адлюстроўвае развіццё інфраструктуры ІКТ і доступ насельніцтва да асноўных паслуг на базе ІКТ), субіндекс выкарыстання (адлюстроўвае ўзровень выкарыстання ІКТ) і субіндекс практычных навыкаў (адлюстроўвае чалавечы патэнцыял у выкарыстанні ІКТ). За разлік IDI адказвае Міжнародны саюз электрасувязі, які публікуе вынікі ацэнкі індэкса ў штогадовай справаздачы «Вымярэнне інфармацыйнага грамадства» (Measuring the Information Society Report).

«Славянскі базар» у Віцебску ўжо хутка

У 2023 годзе фестываль мастацтваў адбудзецца з 13 па 16 ліпеня, асобныя мерапрыемствы пройдуць 12 і 17 ліпеня.

Беларусь упэўнена рухаецца шляхам лічбавай трансфармацыі і ўкаранення навацый

Гэта забяспечвае краіне лідарскія пазіцыі па развіцці інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у рэгіёне СНД і Усходняй Еўропе.

Новы этап у гісторыі развіцця IT-галіны ў Беларусі

Падпісаны ўказ аб развіцці Парка высокіх тэхналогій.

Завершаны другі дзень галіновага семінара па ўзаемадзеянні дзяржарганізацый і СМІ

З удзельнікамі семінара і кіраўнікамі галіновых прадпрыемстваў сустрэўся міністр сувязі і інфарматызацыі К. Шульган.

Вынікі рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Лічбавае развіццё Беларусі» на 2021–2025 гады ў 2022 годзе