Прэзентацыя праекта «Субрэгіянальны агляд інавацыйнай палітыкі» для краін Усходняй Еўропы і Закаўказзя
21.06.2019 #мерапрыемствы #тэхналогіі
20 чэрвеня адбылася прэзентацыя праекта Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН (ЕЭК ААН) «Субрэгіянальны агляд інавацыйнай палітыкі» для краін Усходняй Еўропы і Закаўказзя. Ад ААТ «Гіпрасувязь» у мерапрыемстве прынялі ўдзел Уладзімір Міхайлавіч Івашка, намеснік дырэктара па навуцы і развіццю, і Яўген Салаўёў, в. а. начальніка – інжынер 1-й катэгорыі НИОИ.
Мэта праекта ў тым, каб ацаніць маштаб і якасць інавацыйнай палітыкі, інстытутаў і працэсаў у шасці краінах Усходняй Еўропы і Закаўказзя (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна). У прыватнасці, праект накіраваны на выяўленне моцных і слабых бакоў інавацыйнага развіцця, удасканаленне інавацыйнай палітыкі, інстытутаў і працэсаў, а таксама павышэнне канкурэнтаздольнасці эканомік мэтавых краін у цэлым.
Вывучэнне названых аспектаў інавацыйнага развіцця плануецца ажыццявіць з выкарыстаннем спецыяльна распрацаванага для гэтай мэты інструмента – Субрэгіянальнага агляду інавацыйнай палітыкі, які складаецца з прыкладна 50 паказчыкаў, структураваных у рамках трох кампанентаў: кіравання інавацыямі, інструментаў інавацыйнай палітыкі і працэсу інавацыйнай палітыкі.
Збор дадзеных для ацэнкі кампанентаў агляду будзе ажыццяўляцца праз анкетаванне, якое прадугледжвае пытанні па кожнаму паказчыку. Анкеты будуць запаўняцца ў рамках «самаацэнкі» рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі арганізацыямі ў кожнай краіне. Паралельна з «самаацэнкай» экспертамі ЕЭК ААН праводзіцца незалежная ацэнка. Вынікі анкетавання і супастаўленне двух ацэнак стануць асновай субрэгіянальнага агляду інавацыйнай палітыкі. Выніковую справаздачу плануецца выдаць летам 2020 г.