Спецыялісты НДВЛ ТА распрацавалі першыя рэдакцыі праектаў дзяржаўных стандартаў
29.05.2018 #тэхналогіі #паслугі
Спецыялісты навукова-даследчай і выпрабавальнай лабараторыі тэрмінальнага абсталявання (НДВЛ ТА) навукова-даследчага і выпрабавальнага цэнтра (НДВЦ) ААТ «Гіпрасувязь» у рамках Плана дзяржаўнай стандартызацыі Рэспублікі Беларусь на 2018 год распрацавалі першыя рэдакцыі праектаў дзяржаўных стандартаў.
СТБ RFC7640/ПР_1 «Сродкі электрасувязі мультысэрвісных сетак. Механізмы забеспячэння якасці абслугоўвання. Кіраванне перадачай дадзеных. Метады выпрабаванняў». Вобласцю дзеяння гэтага стандарту з’яўляюцца метады эталонных выпрабаванняў і праверак магчымасцяў сеткавых прылад па кіраванні перадачай дадзеных у лабараторных умовах.
СТБ ITU-T K.117/ПР_1 «Устойлівасць сродкаў электрасувязі да перанапружання і звыштокаў. Прылады першаснай абароны партоў Ethernet». Дадзены стандарт распаўсюджваецца на прылады першаснай абароны партоў Ethernet ад уздзеяння выкідаў з пікавым значэннем напружання 2,5 кВ і больш.
З праектамі можна азнаёміцца на сайце ААТ «Гіпрасувязь»: http://www.giprosvjaz.by/ru/activities/standardization.