Прадстаўлены новы дырэктар ААТ «Гіпрасувязь»

06.08.2018

Наглядальным саветам ААТ «Гіпрасувязь» на пасаду дырэктара абраны Караім Андрэй Іванавіч. 6 жніўня 2018 г. мiнiстр сувязі і інфарматызацыі Папкоў Сяргей Пятровіч прадставіў працоўнаму калектыву новага кіраўніка.

Вядомы сувязіст і дасведчаны кіраўнік, А.І. Караім за час працоўнай дзейнасці прайшоў усе прафесійныя ступені – ад інжынера да кіраўніка галіновага прадпрыемства. Да цяперашняга часу Андрэй Іванавіч працаваў на пасадзе галоўнага інжынера філіяла «Міжгародняя сувязь» РУП «Белтэлекам».

Прадстаўляючы новага дырэктара ААТ «Гіпрасувязь», міністр адзначыў, што ў цяперашні час адной з ключавых задач, якія стаяць перад новым кіраўніком і калектывам прадпрыемства, з’яўляецца развіццё дзейнасці ў рамках лічбавай трансфармацыі галін эканомікі краіны. Ён выказаў упэўненасць у тым, што для рэалізацыі такіх задач калектыў ААТ «Гіпрасувязь» мае неабходны навуковы патэнцыял і вопыт пакаленняў.

ААТ «Гіпрасувязь» на 24-й Азербайджанскай Міжнароднай выставе і канферэнцыі «Тэлекамунікацыі, інавацыі і высокія тэхналогіі» ў Рэспубліцы Азербайджан

У г. Баку 4 снежня адбылося адкрыццё XXIV Азербайджанскай Міжнароднай выставы і канферэнцыі «Тэлекамунікацыі, інавацыі і высокія тэхналогіі» Bakutel-2018. У гэтым годзе ў выставе прынялі ўдзел 200 кампаній з 20 краін свету.

Даступнасць інтэрнэт-рэсурсаў

Пастановай Мінсувязі зацверджаны пералік дзяржаўных стандартаў, узаемазвязаных з тэхнічным рэгламентам Рэспублікі Беларусь «Сродкі электрасувязі. Бяспека»

Агляд публікацый чарговага выпуску часопіса «Веснiк сувязi» (5-2018)

Паважаныя чытачы, прапануем вашай увазе агляд публікацый чарговага выпуску часопіса «Веснiк сувязi» (5-2018)

На Паўнамоцнай канферэнцыі прайшлі выбары вышэйшага кіраўніцтва Міжнароднага саюза электрасувязі

20-я Паўнамоцная канферэнцыя Міжнароднага саюза электрасувязі праходзіць у перыяд з 29 кастрычніка па 16 лістапада 2018 г. у Дубаі (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты).