Прадстаўнікі ААТ «Гіпрасувязь» бяруць удзел у працы 3-га Міжрэгіянальнага семінара-практыкума Міжнароднага саюза электрасувязі па падрыхтоўцы да Сусветнай канферэнцыі радыёсувязі 2019 года

05.09.2019 #МСЭ

У перыяд з 4 па 6 верасня 2019 года ў г. Жэневе (Швейцарыя) праходзіць 3-ці Міжрэгіянальны семінар-практыкум Міжнароднага саюза электрасувязі (МСЭ) па падрыхтоўцы да Сусветнай канферэнцыі радыёсувязі 2019 года (СКР-19), у якім ад Рэспублікі Беларусь прымаюць удзел супрацоўнікі ААТ «Гіпрасувязь» і РУП «БелДІЭ».

Міжрэгіянальны семінар дае ўдзельнікам магчымасць абмяняцца думкамі і лепш зразумець погляды, пазіцыі і прапановы Дзяржаў – членаў МСЭ для працы СКР-19, абмеркаваць вынікі падрыхтоўчых даследаванняў Сектара радыёсувязі МСЭ (МСЭ-R) і магчымыя рашэнні пунктаў парадку дня СКР-19.

Значная частка пытанняў, якія абмяркоўваюцца на Міжрэгіянальным семінары, тычыцца ўзгаднення на сусветным узроўні палос частот, якія разглядаюцца для ўкаранення перадавых радыётэхналогій і ўжыванняў радыёсувязі: IMT-2020 (5G), інтэлектуальных транспартных сістэм, «інтэрнэту рэчаў», а таксама ўдасканалення палажэнняў Рэгламенту радыёсувязі, якія тычацца як наземных, так і спадарожнікавых службаў.

Пазіцыю Рэгіянальнай садружнасці ў галіне сувязі па пытаннях, што тычацца спадарожнікавых службаў радыёсувязі, прадстаўляе вядучы інжынер навукова-даследчага аддзела інфакамунікацый Дашкевіч В.У.

Паважаныя чытачы, прапануем вашай увазе агляд публікацый чарговага выпуску часопіса «Веснiк сувязi»

Перапіс насельніцтва

Перапіс ажыццяўляецца адзін раз у 10 гадоў. У Рэспубліцы Беларусь перапіс насельніцтва пройдзе з 4 па 30 кастрычніка 2019 г.

Перагляд стандарту СТБ 2156-2014 «Сродкі электрасувязі мультысэрвісных сетак. Асноўныя параметры і характарыстыкі»

У новай рэдакцыі улічаны папярэднія змены 1 і 2. Замест спасылак на міжнародныя стандарты, якія прысутнічалі ў рэдакцыі 2014 года, уведзены лікавыя значэнні параметраў інтэрфейсаў фізічнага ўзроўню, канкрэтныя характарыстыкі і гранічныя маскі нарматыўных патрабаванняў. Дадаткова прыведзены спасылкі на метады выпрабаванняў сродкаў электрасувязі.

36/25-е сумеснае пасяджэнне Камісіі РСС па каардынацыі міжнароднага супрацоўніцтва і Рабочай групы па працы з МСЭ пры КМС

23 жніўня 2019 года адбылося 36/25-е сумеснае пасяджэнне Камісіі РСС па каардынацыі міжнароднага супрацоўніцтва і Рабочай групы па працы з МСЭ пры КМС у фармаце відэа-канферэнц-сувязі.

Міжнародны навуковы семінар «Квантавыя інфармацыйныя сістэмы»

8 жніўня 2019 года на базе Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі (БДАС) адбыўся міжнародны навуковы семінар «Квантавыя інфармацыйныя сістэмы».