Падведзены вынікі працы Мінсувязі за студзень – верасень 2017 г.

30.10.2017

26 кастрычніка адбылося пасяджэнне калегіі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, на якім удзельнікі разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця галіны за студзень – верасень 2017 г.

З дакладам выступіла намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Наталля Гардзеенка.
Яна пазначыла, што важным этапам у развіцці нашай краіны на наступныя пяць гадоў стане рэалізацыя Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, прынятага у адпаведнасці з рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі ААН.
Дакумент уключае ў сябе 17 мэтаў і 169 задач па ўсталяванні ўстойлівага развіцця (далей – МУР). Выкананне Парадку дня будзе адсочвацца з дапамогай механізму маніторынгу 244 індыкатараў, сярод якіх і паказчыкі развіцця дзейнасці ў галіне тэлекамунікацый.


Індыкатар 9.с.1. МУР. Доля насельніцтва, ахопленага мабільнымі сеткамі, у разбіўцы па тэхналогіях

 

Сёння ў гэтым напрамку ў нашай краіне праводзіцца мэтанакіраваная праца: аказваюцца паслугі мабільнай сувязі трэцяга пакалення, развіваецца сетка сотавай рухомай электрасувязі стандарту LTE. Ахоп тэрыторыі рэспублікі паслугамі мабільнай сувязі трэцяга пакалення павялічыўся з 61 % на пачатак 2016 г. да 96,5 % у студзені – верасні 2017 г. Актыўна развіваюцца сеткі сотавай рухомай электрасувязі стандарту LTE і паслугі на яе аснове. Ахоп насельніцтва паслугамі стандарту LTE за перыяд са студзеня па кастрычнік 2017 г. павялічыўся і складае 60 %.

Індыкатар 17.6.2. МУР. Колькасць абанентаў стацыянарнага шырокапалоснага доступу ў сетку інтэрнэт у разбіўцы па хуткасці

З улікам таго, што значная частка вытворчасці і спажывання пераносіцца ў віртуальную прастору, доля «цяжкага» кантэнту ў інтэрнэце расце і нізкая хуткасць яго дастаўкі ў сучасных умовах з'яўляецца непрымальнай. Пацвярджэннем служыць наяўная дынаміка пераходу абанентаў на больш высокія хуткасці. Калі тры гады таму 90 % абанентаў выкарыстоўвалі доступ у сетку інтэрнэт на хуткасці да 10 Мбіт/с, то цяпер ужо траціна абанентаў выкарыстоўвае хуткасці звыш 10 Мбіт/с.

Індыкатар 17.8.1. МУР. Доля насельніцтва, якое карыстаецца доступам у сетку інтэрнэт

У сярэдзіне верасня 2017 г. камісія па шырокапалоснай сувязі пры ААН апублікавала справаздачу, што ілюструе дынаміку паказчыкаў, якія характарызуюць выкарыстанне шырокапалоснага доступу да сеткі інтэрнэт. Згодна з гэтай справаздачай, Рэспубліка Беларусь па выніках 2016 г. заняла 21-е месца сярод 196 краін па колькасці абанентаў стацыянарнага ШПД на 100 жыхароў, падняўшыся на 2 пазіцыі ў параўнанні з вынікамі 2015 г.

У выніку паэтапнага выканання мерапрыемстваў, прадугледжаных Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016–2020 гады, а таксама мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства на 2016–2020 гады па выніках працы за студзень – верасень 2017 г. дасягнуты наступныя паказчыкі:

  • колькасць абанентаў, падлучаных да IMS-платформы, склала 2,28 млн;
  • колькасць абанентаў, падключаных па тэхналогіі GPON, склала 1,56 млн;
  • агульная колькасць абанентаў сотавай рухомай электрасувязі налічвае 11,3 млн;
  • колькасць абанентаў IPTV на 1 кастрычніка 2017 г. склала 1,68 млн.

З 2 кастрычніка 2017 г. пачалася трансляцыя ў фармаце высокай выразнасці тэлевізійнай праграмы «Сталічнае тэлебачанне», што ўваходзіць у абавязковы агульнадаступны пакет праграм.

У цэлым па Мінсувязі за дзевяць месяцаў бягучага года прагназуецца выкананне ўсіх даведзеных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця.

На пасяджэнні калегіі Мінсувязі было адзначана, што па выніках працы за студзень –верасень 2017 г. у арганізацыях галіны захоўваецца ўстойлівае фінансавае становішча.
Засваенне інвестыцый у асноўны капітал у цэлым па дзейнасці ў галіне тэлекамунікацый склала 413,3 млн руб., тэмп росту – 109,9 %; па арганізацыях сістэмы Мінсувязі – 310,2 млн руб., тэмп росту інвестыцый у супастаўных цэнах склаў 112,1 %.
Па выніках працы за студзень – верасень 2017 г. у цэлым па Мінсувязі забяспечана выкананне графіка па росту заробнай платы: пры заданні 919 руб. выкананне склала 931 руб., тэмп росту ў адносінах да адпаведнага перыяду мінулага года – 108.

Падводзячы вынікі работы калегіі, Міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў акцэнтаваў увагу ўдзельнікаў на ўзмацненні адказнасці за захаванне працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны на ўсіх участках вытворчасці і неабходнасці павышэння ўзроўню якасці працы з грамадзянамі.

Асабліва адзначана, што ўкараненне інвестыцый у дзейнасць аператараў з'яўляецца важным складнікам іх паспяховага развіцця і спрыяе максімальнаму задавальненню патрэбы спажыўцоў у паслугах паштовай дзейнасці і тэлекамунікацыйных паслугах, павышэнню іх якасці, развіццю і мадэрнізацыі сетак.

Крыніца: mpt.gov.by

Форум МСЭ па лічбавай трансфармацыі: умацаванне рэгіянальнага супрацоўніцтва і абмен досведам

28 жніўня пачаў работу Форум Міжнароднага саюза электрасувязі па лічбавай трансфармацыі.

Дзелавы форум Рэспублікі Беларусь і Тамбоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі

Беларусь і Тамбоўская вобласць актыўна пашыраюць узаемадзеянне.

Рэспубліка Беларусь і Курская вобласць працягваюць супрацоўніцтва ў сферы лічбавізацыі

«Беларусфільм» прадстаўляе фільм «На другім беразе»

У Беларусі пачаў дзейнічаць вызначаны Мінсувязі парадак ацэнкі ўзроўню лічбавага развіцця