Аб зменах ва Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 снежня 2013 года № 531 «Аб некаторых пытаннях інфарматызацыі»

05.01.2017

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2016 г. № 493 у мэтах далейшага ўдасканалення кіравання працэсамі інфарматызацыі ў Рэспубліцы Беларусь і рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферах інфарматызацыі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, тэлекамунікацый і высокіх тэхналогій унесены змены ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 снежня 2013 года № 531 «Аб некаторых пытаннях інфарматызацыі".

У цяперашні час у дадатак да выкананых раней функцый памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - начальнік галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь узгадняе не толькі дзяржаўныя праграмы інфарматызацыі, але і іншыя дзяржаўныя праграмы ў частцы мерапрыемстваў у сферы інфарматызацыі з аб'ёмам фінансавання больш за 30 тысяч базавых велічынь за ўвесь тэрмін іх рэалізацыі;
Міністэрству сувязі і інфарматызацыі даручана фарміраваць і рэалізоўваць у рамках сваёй кампетэнцыі дзяржаўныя праграмы інфарматызацыі, вызначаць умовы ўключэння ў дзяржаўныя праграмы мерапрыемстваў у сферы інфарматызацыі, узгадняць праграмы інфарматызацыі і іншыя праграмы ў частцы мерапрыемстваў у сферы інфарматызацыі.

Удакладнены функцыі Дэпартамента інфарматызацыі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. У прыватнасці на яго ўскладзеныя функцыі па накіраванні ў ДКНТ тэхнічных заданняў па мерапрыемствах у сферы інфарматызацыі з аб'ёмам фінансавання больш за 30 тысяч базавых велічынь за ўвесь тэрмін іх рэалізацыі, які складае, як правіла, пяць гадоў, у мэтах правядзення дзяржаўнай навукова-тэхнічнай экспертызы.

Адзначым, што раней такія заданні накіроўваліся ў ДКНТ без уліку аб'ёму фінансавання на ўвесь тэрмін рэалізацыі мерапрыемстваў, а з улікам гадавой патрэбнасці дзяржаўнай закупкі на кожны бягучы каляндарны год.

Акрамя гэтага цяпер Дэпартамент інфарматызацыі ў выпадку неабходнасці па звароце заказчыкаў мерапрыемстваў у сферы інфарматызацыі накіроўвае ў ДКНТ прапановы пастаўшчыкоў (падрадчыкаў, выканаўцаў) для ацэнкі адпаведнасці гэтых прапаноў мэтам мерапрыемстваў, калі ва ўказаных прапановах плануецца стварэнне і (або) выкарыстанне аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, якія не прадугледжаны тэхнічнымі заданнямі па мерапрыемствах у сферы інфарматызацыі, якiя прайшлi дзяржаўную навукова-тэхнічную экспертызу.

У сваю чаргу Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях па запыце адзінага арганізатара дзяржаўных закупак у сферах інфарматызацыі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і тэлекамунікацый - Дэпартамента інфарматызацыі:праводзiць дзяржаўную навукова-тэхнічную экспертызу тэхнічных заданняў па мерапрыемствах у сферы інфарматызацыі з аб'ёмам фінансавання больш за 30 тысяч базавых велічынь за ўвесь тэрмін іх рэалізацыі; арганізуе правядзенне ацэнкі адпаведнасці прапаноў пастаўшчыкоў (падрадчыкаў, выканаўцаў) мэтам мерапрыемстваў у сферы інфарматызацыі, калі ў названых прапановах плануецца стварэнне і (або) выкарыстанне аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, якія не прадугледжаны тэхнічнымі заданнямі па мерапрыемствах у сферы інфарматызацыі, якiя прайшлi дзяржаўную навукова-тэхнічную экспертызу.

Таксама зменамі прадугледжана, што дзяржаўныя органы і арганізацыі ажыццяўляюць мерапрыемствы ў сферы інфарматызацыі толькі на падставе праграм, калi iншае не вызначана Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, а мерапрыемствы ў сферы інфарматызацыі, уключаныя ў дзяржаўныя праграмы інфарматызацыі, могуць фінансавацца са сродкаў дзяржаўных пазабюджэтных фондаў і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

Форум МСЭ па лічбавай трансфармацыі: умацаванне рэгіянальнага супрацоўніцтва і абмен досведам

28 жніўня пачаў работу Форум Міжнароднага саюза электрасувязі па лічбавай трансфармацыі.

Дзелавы форум Рэспублікі Беларусь і Тамбоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі

Беларусь і Тамбоўская вобласць актыўна пашыраюць узаемадзеянне.

Рэспубліка Беларусь і Курская вобласць працягваюць супрацоўніцтва ў сферы лічбавізацыі

«Беларусфільм» прадстаўляе фільм «На другім беразе»

У Беларусі пачаў дзейнічаць вызначаны Мінсувязі парадак ацэнкі ўзроўню лічбавага развіцця