Аб выніках Сусветнай канферэнцыі па развіцці электрасувязі

25.10.2017 #МСЭ

У Буэнас-Айрэсе (Аргенціна) завяршыла працу Сусветная канферэнцыя па развіцці электрасувязі Міжнароднага саюза электрасувязі, якая была прысвечана тэме «Выкарыстанне інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій у інтарэсах дасягнення Мэтаў у галіне ўстойлівага развіцця».

Удзельнікі канферэнцыі адобрылі т. зв. План дзеянняў Буэнас-Айрэса, які ўяўляе сабой сукупнасць рэгіянальных прыярытэтаў/ініцыятыў у галіне развіцця электрасувязі/ІКТ і інфармацыйнага грамадства. Рэалізацыя Плана дзеянняў будзе ажыццяўляцца пры экспертнай і фінансавай падтрымцы МСЭ.

Так, у рэгіёне краін СНД і Грузіі ў 2018–2022 гг. акцэнт будзе зроблены на наступныя ініцыятывы:

  • Развіццё электроннай аховы здароўя для забеспячэння здаровага ладу жыцця і садзейнічання дабрабыту для ўсіх у любым узросце.
  • Выкарыстанне электрасувязі/ІКТ для забеспячэння усеахопнай, справядлівай, якаснай і бяспечнай адукацыі, уключаючы павышэнне ўзроўню ведаў жанчын у сферы ІКТ і электроннага ўрада.
  • Развіццё і рэгуляванне інфакамунікацыйнай інфраструктуры для забеспячэння адкрытасці, бяспекі і жыццястойкасці гарадоў і населеных пунктаў.
  • Маніторынг экалагічнага стану, наяўнасці і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў.
  • Садзейнічанне інавацыям і партнёрству ў сферы ўкаранення тэхналогій «інтэрнэту рэчаў» і іх узаемадзеянне ў сетках электрасувязі, уключаючы сеткі 4G, IMT-2020 і сеткі наступных пакаленняў, у інтарэсах ўстойлівага развіцця.

Па выніках канферэнцыі таксама прынялі Дэкларацыю, у якой удзельнікі канферэнцыі звярнулі ўвагу на неабходнасць умацавання міжнароднага супрацоўніцтва па пытаннях лічбавай трансфармацыі і пераходу да лічбавай эканоміцы, умацавання даверу і бяспекі ў Сеціве. Акрамя таго, Дэкларацыя заклікае больш актыўна выкарыстоўваць новыя і найноўшыя тэхналогіі, уключаць інавацыі ў нацыянальныя стратэгіі, ініцыятывы і праграмы па падтрымцы ўстойлівага развіцця і эканамічнага росту.

 

Крыніца: mfa.gov.by

 

Форум МСЭ па лічбавай трансфармацыі: умацаванне рэгіянальнага супрацоўніцтва і абмен досведам

28 жніўня пачаў работу Форум Міжнароднага саюза электрасувязі па лічбавай трансфармацыі.

Дзелавы форум Рэспублікі Беларусь і Тамбоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі

Беларусь і Тамбоўская вобласць актыўна пашыраюць узаемадзеянне.

Рэспубліка Беларусь і Курская вобласць працягваюць супрацоўніцтва ў сферы лічбавізацыі

«Беларусфільм» прадстаўляе фільм «На другім беразе»

У Беларусі пачаў дзейнічаць вызначаны Мінсувязі парадак ацэнкі ўзроўню лічбавага развіцця