ААТ «Гіпрасувязь» заняло 2-е месца ў спаборніцтвах па лыжных гонках XX Рэспубліканскай галіновай спартакіяды работнікаў сувязі
29.01.2018 #мерапрыемствы #Прафсаюзнае жыццё
27 студзеня 2018 г. на базе адпачынку «Дружба» адбылося адкрыццё XX Рэспубліканскай галіновай спартакіяды работнікаў сувязі.
Лыжныя гонкі сталі першым відам спартакіяды, дзе неўзабаве павінны былі пазмагацца супрацоўнікі 15 арганізацый. Месцам для правядзення спаборніцтваў абралі лыжа-ролерную трасу ў Вяснянцы. Спаборніцтвы праводзіліся ў чатырох катэгорыях:
- жанчыны да 35 год, дыстанцыя 1,5 кіламетра;
- жанчыны пасля 35 год, дыстанцыя 1 кіламетр;
- мужчыны да 35 год, дыстанцыя 3 кіламетры;
- мужчыны пасля 35 год, дыстанцыя 1,5 кіламетра.
Вынікі спаборніцтваў падводзіліся па дзвюх падгрупах: арганізацыі з колькасцю супрацоўнікаў больш за 500 чалавек і да 500. ААТ «Гіпрасувязь» змагалася за лідэрства ў другой падгрупе, якая налічвала 10 арганізацый.
У агульнакамандным заліку зборная ААТ «Гіпрасувязь» у складзе Зяневіч Анастасіі, Маркушовай Наталлі, Салаўёва Яўгенія і Лазарэнка Аляксандра заняла 2-е месца, саступіўшы РУП «БелГІЭ» і абагнаўшы ААТ «Прамсувязь», якія занялі 1-е і 3-е месцы адпаведна. У асабістым першынстве на дыстанцыях лепшыя вынікі паказалі: Маркушова Наталля – 1-е месца на дыстанцыі 1 кіламетр і Лазарэнка Аляксандр – 2-е месца на дыстанцыі 1,5 кіламетра.
Работнікі і кіраўніцтва ААТ «Гіпрасувязь» віншуюць пераможцаў, і жадаюць моцнага здароўя, а таксама поспехаў у пакарэнні новых спартыўных вышынь!