Зменены тэрміны ўвядзення абавязковага пацвярджэння адпаведнасці

31.01.2017 #паслугі #пацвярджэнне адпаведнасці

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27.01.2017 № 77 «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21.10.2016 № 849» зменены тэрміны ўвядзення абавязковага пацвярджэння адпаведнасці Нацыянальнай сістэмы пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь (далей – НСПА), у т. л. у дачыненні да сродкаў электрасувязі.

 У адпаведнасці з дадзеным рашэннем ўрада:

  •  прадукцыя, якая змешчана ў падп. 10.1–10.6, 10.9–10.11, 10.13 і 10.16 п. 10 пераліку аб'ектаў абавязковага пацвярджэння адпаведнасці, зацверджанага пастановай урада ад 21.10.2016 № 849, у абавязковым парадку павінна адпавядаць патрабаванням НСПА з 1 лютага 2017 г.;
  • прадукцыя, якая змешчана ў падп. 10.7, 10.8, 10.12, 10.14 і 10.15 п. 10 пераліку, у абавязковым парадку павінна адпавядаць патрабаванням НСПА з 1 мая 2017 г.;
  • на прадукцыю, вырабленую на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь або увезеную на дадзеную тэрыторыю да наступлення тэрміну, з якога ўводзіцца абавязковае пацвярджэнне адпаведнасці канкрэтнага віду прадукцыі, не распаўсюджваецца дзеянне пастановы ўрада ад 21.10 2016 № 849.

Дырэктар ААТ «Гіпрасувязь» прыме ўдзел у XIV Міжнародным форуме «Беларускі транспартны тыдзень – 2024»

Абноўлены Рэгламент радыёсувязі ўступае ў сілу з 1 студзеня 2025 года

Выйшаў чарговы нумар часопіс "Веснiк сувязi"

XVIII Беларускі энергетычны і экалагічны форум адбудзецца ў Мінску ў кастрычніку

Форум МСЭ па лічбавай трансфармацыі: умацаванне рэгіянальнага супрацоўніцтва і абмен досведам

28 жніўня пачаў работу Форум Міжнароднага саюза электрасувязі па лічбавай трансфармацыі.