Дзяржава і грамадзяне: лічбавае ўзаемадзеянне

18.07.2023

Кіраўніцтва краіны ўдзяляе значную ўвагу дэбюракратызацыі работы дзяржаўных органаў і лічбавізацыі ўсіх сфер жыцця беларускага грамадства. Перадавыя тэхналогіі становяцца часткай паўсядзённасці, але пры гэтым важна пазбаўляцца ад бюракратычных паравалок, каб спрасціць вырашэнне многіх пытанняў.

Паводле слоў Першага намесніка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Максіма РЫЖАНКОВА, кожны чыноўнік і дзяржаўны служачы, незалежна ад пасады, павінен аддана служыць свайму народу, якасна і ў тэрмін забяспечваючы выкананне пастаўленых задач. Для вырашэння пытанняў у рабоце з насельніцтвам і ўстаранення недахопаў была прынята Дырэктыва «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва», мэта якой – вырашаць хвалюючыя грамадзян праблемы без бюракратызму.

У рамках маніторынгу вывучаюцца такія пытанні, як інфармацыйна-тлумачальная работа з насельніцтвам; якасць разгляду зваротаў; аказанне насельніцтву паслуг, якія забяспечваюць жыццядзейнасць грамадзян; дзейнасць службы «адно акно», звязаную з ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур; інфарматызацыя працы з насельніцтвам. Па выніках аналізу даных адносна выкарыстання Дырэктывы абноўлены падыходы да яе рэалізацыі, а таксама нарматыўная база.

Значная частка абнаўленняў Дырэктывы ахоплівае сферу ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур з улікам іх лічбавізацыі.

Напрыклад, у Беларусі ў цэлым рэалізаваны асноўныя элементы інфраструктуры электроннага ўрада. У грамадзян ёсць магчымасць атрымліваць дакументы, звесткі і паведамленні, накіраваныя дзяржаўнымі органамі (без страты іх юрыдычнай значнасці), у асабістым электронным кабінеце.

Адзін з прыярытэтных напрамкаў развіцця сэрвіснай інфраструктуры электроннага ўрада – стварэнне мабільных сэрвісаў імгненнага доступу да дзяржпаслуг. Пры гэтым з забеспячэннем належнага ўзроўню абароны інфармацыі, у тым ліку ад несанкцыянаванага доступу да персанальных даных грамадзян.

Змяненні Дырэктывы закранулі і службу «адно акно»: для зручнасці абслугоўвання насельніцтва супрацоўнікам мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў і гэтай службы даступны праграмны комплекс па аўтаматызацыі прыёму заяў ад грамадзян. Цяпер да яго падключана 873 арганізацыі (каля 2400 карыстальнікаў), а аператарамі за апошнія паўгода зарэгістравана больш за 350 тысяч заяў на ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур.

Распрацаваны доследны ўзор мабільнага дадатку для атрымання электронных дзяржпаслуг з выкарыстаннем ID-карт, які, апроч іншага, дазваляе праз смартфон праводзіць аперацыі строгай ідэнтыфікацыі і падпісваць дакументы электронным лічбавым подпісам без выкарыстання счытвальнікаў.

Удасканальваецца работа са зваротамі грамадзян дзякуючы ўкараненню дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб. Цяпер можна праглядаць усе пададзеныя звароты ў асабістым кабінеце і адсочваць іх разгляд у рэальным часе. Працэс цыфравізацыі адміністрацыйных працэдур ідзе актыўна і чакаецца, што будзе ахоплена звыш 300 працэдур толькі сёлета.

Для паспяховай цыфравізацыі важна адпаведная інфраструктура, таму паслаўлена задача забяспечыць шырокапалосным доступам у інтэрнет насельніцтва ў сельскай мясцовасці да канца 2025 года. Работа вядзецца па наступных напрамках: далейшае будаўніцтва стацыянарнай сеткі электрасувязі ў адпаведнасці з дзяржпраграмай «Лічбавае развіццё Беларусі» на 2021—2025 гады і ахоп насельніцтва і тэрыторыі Беларусі паслугамі сотавай рухомай электрасувязі (LTE 4G, а ў перспектыве і 5G).

Не апошнюю ролю ў камунікацыі з насельніцтвам граюць прамыя тэлефонныя лініі як эфектыўны спосаб атрымаць зваротную сувязь ад грамадзян, своечасова рэагаваць на праблемы і вырашаць іх.

Дэбюракратызацыя – гэта працэс і комплексная праца, так што патэнцыйных напрамкаў дастаткова. У іх ліку: перадача асобных паўнамоцтваў на мясцовы ўзровень; папулярызацыя і ўдасканаленне адзінага партала электронных паслуг; развіццё сістэмы рэйтынгавай ацэнкі, якая дасць магчымасць грамадзянам ацэньваць работу арганізацый, якія аказваюць паслугі; шырокае ўкараненне сучасных спосабаў зваротнай сувязі дзяржорганаў і кіраўнікоў з насельніцтвам і г. д.

Форум МСЭ па лічбавай трансфармацыі: умацаванне рэгіянальнага супрацоўніцтва і абмен досведам

28 жніўня пачаў работу Форум Міжнароднага саюза электрасувязі па лічбавай трансфармацыі.

Дзелавы форум Рэспублікі Беларусь і Тамбоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі

Беларусь і Тамбоўская вобласць актыўна пашыраюць узаемадзеянне.

Рэспубліка Беларусь і Курская вобласць працягваюць супрацоўніцтва ў сферы лічбавізацыі

«Беларусфільм» прадстаўляе фільм «На другім беразе»

У Беларусі пачаў дзейнічаць вызначаны Мінсувязі парадак ацэнкі ўзроўню лічбавага развіцця